Грамадства77

Стала вядома, колькі студэнтаў адлічылася з аднаго са сталічных універсітэтаў за апошнія гады. Лічба ўражвае

Крыніцы «Нашай Нівы» ў сістэме адукацыі распавялі, як Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт сутыкнуўся з сур'ёзнай праблемай у выглядзе анамальна масавых добраахвотных адлічэнняў.

Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. Фота: «Яндэкс Мапы»

Ад пачатку 2022 года да восені 2023-га з Мінскага лінгвістычнага ўніверсітэта па ўласным жаданні адлічыліся больш за 1000 студэнтаў (дзённай і завочнай формы разам з мэтавікамі). Гэта антырэкорд за сучасную гісторыю ін'яза, адзначылі крыніцы «Нашай Нівы» з сістэмы адукацыі краіны.

Па іх словах, сярод добраахвотна адлічаных больш за ўсё студэнтаў дзённай формы навучання (каля 900 чалавек). Таксама забралі дакументы больш за 100 чалавек з завочнай формы навучання і дзясятак тых, хто вучыцца па мэтавым накіраванні.

За 2024 год інфармацыі пакуль няма, бо МДЛУ яшчэ не падаваў яе ў Мінадукацыі, кажуць крыніцы.

«Частка страчаных студэнтаў, якія пакінулі ўніверсітэт па ўласным жаданні, кампенсуецца за кошт новых уступных кампаній і абітурыентаў, бо многія не маюць фінансавай магчымасці вучыцца за мяжой.

Аднак усё роўна ёсць недабор, асабліва гэта тычыцца завочнікаў. Так, паводле вызначанай для МДЛУ дзяржаўнай ліцэнзіі на колькасць студэнтаў (яна патрабуе наяўнасць у ВНУ 6320 студэнтаў дзённай формы і 2070 завочнікаў), Лінгвістычнаму на канец 2023 года не хапала больш за 500 студэнтаў дзённай формы і больш за 1000 завочнікаў», — распавядаюць крыніцы з сістэмы адукацыі. 

З недаборам студэнтаў сутыкаюцца і іншыя ВНУ краіны, што публічна прызнаюць і ў Мінадукацыі. Так, міністр адукацыі Андрэй Іванец на Рэспубліканскім педсавеце 27 жніўня расказаў, што па выніках уступнай кампаніі 2024 года беларускія ВНУ агулам недабралі каля 870 чалавек. Гэта выклікала абурэнне Аляксандра Лукашэнкі, які паскардзіўся, што сёння абітурыентаў «ледзь не заганяюць» вучыцца, а іх усё роўна не хапае.

Пра недабор студэнтаў афіцыйна паведамлялася і ў папярэднія гады. Пасля ўступнай кампаніі 2021 года Мінадукацыі дало справаздачу, што ўніверсітэтам не хапала каля 5 тысяч студэнтаў усіх формаў навучання, з іх на бюджэтныя месцы недабралі каля 500 чалавек (аднак пасля дадатковых набораў, паводле ведамства, агульная колькасць недабору істотна знізілася).

У 2022 годзе Мінадукацыі вырашыла не ўзнімаць тэму недабору платнікаў, адзначыўшы, што пасля асноўнага набору не хапала каля 400 чалавек на бюджэт (пасля дадатковага набору гэтая лічба таксама знізілася).

Нагадаем, што ў 2020 годзе падчас пратэстаў супраць гвалту сілавікоў і сфальсіфікаваных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у многіх беларускіх ВНУ адбываліся масавыя мірныя студэнцкія дэманстрацыі і страйкі. У іх таксама прымалі ўдзел выкладчыкі і іншыя супрацоўнікі ўніверсітэтаў.

На ўсё гэта рэжым Лукашэнкі адказаў штрафамі, запалохваннямі, збіццём, звальненнямі, адлічэннямі і арыштамі ўніверсітэцкіх пратэстоўцаў. Напрыклад, чатыры гады таму 4 верасня атрад супрацоўнікаў АМАП у цывільным без папярэджання ўварваўся на тэрыторыю МДЛУ і пачаў жорстка затрымліваць студэнтаў, якія паміж заняткамі сабраліся спяваць у холе ўніверсітэта песні і скандавалі «Жыве Беларусь».

На пачатак 2021 года было вядома пра 131 выпадак рэпрэсіўных адлічэнняў і 23 крымінальныя справы ў дачыненні да студэнтаў розных ВНУ. Дзясяткі выкладчыкаў былі звольненыя.

Каментары7

  • o
    06.09.2024
    Осознали, что в TikTok и Onlyfans можно легко зарабатывать.
  • Ла-ла-лэнд
    06.09.2024
    Эти подсчеты ничего не стоят: я работала на одном из факультетов БГУ. Заставили уволиться по соглашению сторон. Могу свидетельствовать, что некоторые кафедры потеряли до 40% ППС. Но ни один (!) человек не был уволен по инициативе администрации. Просто приходит время окончания контракта и твоя фамилия попадает в список на проверку. Кто и как проверяет - неизвестно. Апелляции и пояснения невозможны. А к тем, кто упирается, приходят ребята из ГУБОПика.
  • Андрусь
    06.09.2024
    Ла-ла-лэнд, мяркую, што па ПВС трэба асобныя падлікі рабіць, і яны будуць яшчэ больш жахлівымі, чым па студэнтах. Відавочна, што са стратай многіх выкладчыкаў, у тым ліку і сапраўдных мэтраў у сваіх галінах ды іхніх вучняў, якія не падрыхтавалі сабе змену, беларуская адукацыя страціла вельмі шмат. Таму і студэнты разбягаюцца, прычым, найхутчэй, самыя талковыя. Халяўшчыкі застнуцца і будуць атрымліваць дыпломы без ведаў.

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк29

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

Падлетку са Жлобіна далі хатнюю хімію за тое, што сарваў дзяржаўны сцяг2

Азербайджан спыніў у краіне дзейнасць «Рассупрацоўніцтва»9

Лукашэнка заявіў пра ўзмацненне паўнамоцтваў мясцовай улады ў дачыненні да прыватнага сектара9

У «Мінск-Свеце» сёння здарыўся патоп4

Стрыжак назваў, колькі зваротаў прыйшло ў BYSOL праз узлом «Беларускага Гаюна»2

На трасе Мінск — Брэст цягнік збіў мікрааўтобус

Ціханоўская: «Апошні раз я чула голас мужа чатыры гады таму». Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада 700 дзён13

Праз спешку ЦРУ зліло імёны сваіх маладых супрацоўнікаў, на якіх палююць кітайскія спецслужбы7

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк29

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць