Венгрыю прапанавалі на час выключыць з Шэнгенскай зоны з-за выдачы віз беларусам
У Еўрапарламенце прапанавалі прыпыніць удзел Венгрыі ў Шэнгенскай зоне пасля таго, як Будапешт вырашыў аслабіць візавыя патрабаванні для грамадзян Расіі і Беларусі. Ліст з такім патрабаваннем падпісала група са 70 еўрадэпутатаў, піша Politico.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_06/orban_ap240612-9zxqs.jpg.webp)
«Мы заклікаем Еўрапейскую камісію прыняць тэрміновыя меры па расследаванні рашэння Венгрыі, паколькі яно можа мець шчыліну і патэнцыйна паставіць пад пагрозу агульнае функцыянаванне Шэнгенскай зоны і яе ролю як бяспечнай прасторы для грамадзян», — гаворыцца ў дакуменце.
Калі ўрад Венгрыі адмовіцца змяніць сваю візавую палітыку, то Еўракамісія і ўсе краіны ЕС «павінны паставіць пад сумненне венгерскую прысутнасць у Шэнгенскай зоне, увёўшы новыя меры па абароне еўрапейскіх грамадзян, у тым ліку новы кантроль на венгерскіх межах», адзначаецца ў лісце.
У пачатку ліпеня Венгрыя ўключыла расіян і беларусаў у праграму «нацыянальнай карты», якая дазваляе ўладкавацца на працу ў любой галіне, перавезці сям'ю і праз тры гады атрымаць пастаянны дазвол на жыхарства ў краіне.
Каментары
Яшчэ варта было б задумацца над адпаведнымі карамі для Нямеччыны, якая блакуе чарговыя санкцыі адносна Расіі і сабатуе пастаўкі зброі для Украіны.
У артыкуле: "віз для грамадзян Расіі і Беларусі", то бок расейцы асноўныя, а беларусаў, як звычайна, ідуць прычэпам і не з'яўляюцца асноўнай прычынай. Прымусовая інтэграцыя за калючым дротам.