Ярмошына пра Ціханоўскую: Проста прадаўшчыца на фоне Караткевіч у 2015-м
Былая старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына выказалася пра жанчын, што былі кандыдатамі на выбарах у 2015-м і 2020-м.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_07/3724-sk4xh.png.webp)
Лідзія Ярмошына. Скрын відэа СТБ
«Я магу сказаць, што кандыдатам у 2015-м упершыню была жанчына, у нас удзельнічала ў выбарах на правах кандыдата. Ну, яна была нашмат мацнейшай за таго апазіцыйнага кандыдата з 2020 года. Іх нават не параўнаць.
2015 год — гэта проста прафесар. Прафесар і прадаўшчыца»,
— сказала Ярмошына ў інтэрв'ю СТБ.
Яна заявіла, што выбарчая кампанія ў 2015-м была спакойнай, бо заходнія тэхнолагі былі заняты Украінай і на Беларусь сіл не хапіла.
Каментары