Грамадства22

Бяляцкага ў Горацкай калоніі вярнулі з ПКТ у атрад і пазбавілі перадачаў

Нобелеўскі лаўрэат ходзіць на дрэваапрацоўку.

Бяляцкі ў судзе. Фота: sb.by

У красавіку-маі палітвязня Алеся Бяляцкага вярнулі з ПКТ горацкай калоніі ў атрад, але адміністрацыя калоніі па-ранейшаму ставіцца да палітвязня звышпільна, піша Радыё Свабода.

«Ведаем, што ён зноў ходзіць на працу, на дрэваапрацоўку. Бывае, што на яго накладаюць спагнанні, пазбавілі перадач, бываюць і больш сур’ёзныя пакаранні — неяк сядзеў у ШІЗА. Увага да яго пасля вяртання з ПКТ не стала слабейшай», — паведаміла крыніца.

Лаўрэат Нобэлеўскай прэміі міру, старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі асуджаны на 10 гадоў зняволення. Палітвязень адбывае пакаранне ў калоніі № 9 у Горках. У лістападзе 2023 году паводле рашэння суда Алеся Бяляцкага на паўгода змяшчалі ў ПКТ — памяшканне камернага тыпу, якім караюць за парушэнне парадкаў у калоніі.

Ёсьць звесткі, што Алесь Бяляцкі не атрымлівае карэспандэнцыі ад сваякоў і сяброў і што ніводнага разу ў палітвязня не было відэазванкоў са сваякамі. Толькі зрэдку на волі ад яго атрымліваюць лісты і паштоўкі.

Пра стан здароўя Алеся Бяляцкага новай інфармацыі няма.

«Вядома, што ў выніку былой адседкі ў бабруйскай калоніі праблемы са здароўем узніклі і працягваюцца. Як ён іх вырашае, невядома. Але нібыта ў лякарню не трапляў. Дакладна вядома, што яму немагчыма перадаць лекі, значыць, застаецца спадзявацца толькі на тое, што можа атрымаць у медычнай частцы калоніі», — паведаміла крыніца пра Алеся Бяляцкага.

Пра псіхалагічны стан палітвязня вядома, што ён захоўвае роўны, нармальны настрой, стрыманы ў выказваннях, ацэнкі дае рэалістычныя, паведаміла пра Алеся Бяляцкага крыніца, якая кантактавала з абазнанымі ў справах палітвязня людзьмі.

Праваабаронцу Алеся Бяляцкага і ягоных калег арыштавалі 14 ліпеня 2021 году. 3 сакавіка 2023 года ў межах палітычна матываванай справы старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» быў асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі. У кастрычніку 2022 года яму прысудзілі Нобелеўскую прэмію міру.

Каментары2

  • Acab
    02.07.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Шнобель
    02.07.2024
    Желаю чтобы так было шнобелевскому лауреату

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк29

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

Стрыжак назваў, колькі зваротаў прыйшло ў BYSOL праз узлом «Беларускага Гаюна»2

На трасе Мінск — Брэст цягнік збіў мікрааўтобус

Ціханоўская: «Апошні раз я чула голас мужа чатыры гады таму». Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада 700 дзён13

Праз спешку ЦРУ зліло імёны сваіх маладых супрацоўнікаў, на якіх палююць кітайскія спецслужбы7

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране9

Беларуску без тлумачэння прычын знялі з рэйса ў мінскім аэрапорце і адправілі ў РУУС6

Справа Паўла Дурава дойдзе да суда не раней чым праз год

45-гадовую мінчанку асудзілі па трох палітычных артыкулах. Вось у чым яе вінавацілі1

Самы сапраўдны кот працуе ў беларускім музеі ФОТАФАКТ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк29

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць