Следчы камітэт Расіі паведаміў, што намесніка міністра абароны Расіі Цімура Іванова затрымалі па падазрэнні ў атрыманні хабару.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_04/2024-04-23214715-ot391.jpg.webp)
Цімур Іваноў
Падрабязнасцяў пра справу, заведзеную ў дачыненні да Іванова, пакуль не падаецца, але гэты чыноўнік і раней быў вядомы ў Расіі як адзін з найбагацейшых сілавікоў. У 2022 годзе паплечнікі Аляксея Навальнага выпусцілі расследаванне пра раскошнае жыццё жонкі Іванова ў Францыі.
48-гадовы Цімур Іваноў займаў пасаду намесніка міністра абароны Расіі з 2016 года. Ён адказваў за закупкі вайсковай прадукцыі і курыруе будаўніцтва, рэканструкцыю і капітальны рамонт аб'ектаў Мінабароны — у тым ліку на акупаваных тэрыторыях Украіны.
Каментары