Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што неаднаразова гаварыў з ЗША аб гатоўнасці размясціць ядзерную зброю ў краіне ў рамках праграмы НАТА Nuclear Sharing. Паводле яго слоў, «ужо некаторы час гэта тэма польска-амерыканскіх перамоваў».
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_08/ap23227545942223-zgpgf.jpg.webp)
«Я ўжо гаварыў на гэтую тэму некалькі разоў. Прызнаюся, што калі мяне пра гэта спыталі, я заявіў аб нашай гатоўнасці. Расія ўсё больш мілітарызуе Калінінградскую вобласць. Нядаўна яна перакінула сваю ядзерную зброю ў Беларусь.
Калі б было рашэнне нашых саюзнікаў, каб размясціць ядзерную зброю ў рамках Nuclear Sharing і на нашай тэрыторыі, каб узмацніць бяспеку ўсходняга флангу НАТА, то мы гатовы на гэта. Мы зʼяўляемся саюзнікам у Паўночнаатлантычным альянсе і ў нас таксама ёсць абавязацельствы ў гэтым плане, гэта значыць мы проста рэалізуем агульную палітыку», — адказаў ён на пытанне выданню Fakt.
NATO Nuclear sharing — канцэпцыя ядзернага стрымлівання, прынятая ў рамках НАТА, якая мяркуе, што краіны, якія не маюць уласнай ядзернай зброі, могуць удзельнічаць у планаванні яе прымянення. У рамках гэтай праграмы амерыканскія ядзерныя зарады размешчаны на шасці базах у Бельгіі, Германіі, Італіі, Нідэрландах і Турцыі, дадае reform.by.
Каментары