Сітуацыя яшчэ можа значна пагоршыцца. Ізраіль паабяцаў «сурʼёзны адказ» на начную ракетную атаку Ірана. Але ў якой форме гэта адбудзецца? Ізраільская армія і ваенны кабінет абмяркоўваюць менавіта гэтае пытанне.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_04/3-xszcb.png.webp)
Як піша BBC, што найбольш верагоднымі цэлямі будуць іранскія базы, з якіх былі запушчаныя гэтыя ракеты.
Але Ізраіль цалкам можа пайсці далей і нанесці ўдары па буйных іранскіх вайсковых базах і навучальных цэнтрах Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі па ўсёй краіне, што выкліча чалавечыя ахвяры і нанясе матэрыяльныя страты.
Тады Іран, несумненна, адкажа, як ён і паабяцаў.
Такім чынам, мы цяпер знаходзімся на «сярэдняй прыступцы» вельмі небяспечнай лесвіцы эскалацыі.
Урады краін Блізкага Усходу будуць затаіўшы дыханне чакаць, наколькі маштабным і жорсткім будзе абяцаны адказ Ізраіля.
Ізраіль ужо заявіў пра «ўдар у адказ» па тэрыторыі Лівана.
Па даных ізраільскай арміі, удар прыйшоўся па буйным вытворчым аб'екце «Хезбалы».
У ноч на 14 красавіка рух «Хезбала» далучыўся да атакі Ірана на Ізраіль.
Каментары