У самалёта ў ЗША проста ў час палёту адарвалася абшыўка рухавіка ВІДЭА
Давялося вяртацца ў аэрапорт.
Інцыдэнт адбыўся падчас палёту па маршруце з Дэнвера ў Х'юстан. У самалёта Boeing 737-800 авіякампаніі Southwest Airlines падчас узлёту адарвала ашалёўку рухавіка. Відэа апублікавалі пасажыры рэйса.
Southwest Airlines Flight 3695 pic.twitter.com/M5fsyAQ2fZ
На борце знаходзіліся 135 пасажыраў і шэсць членаў экіпажа. Самалёт змог вярнуцца ў Дэнвер праз 25 хвілін пасля ўзлёту. Людзей адправілі ў Х'юстан іншым бортам Southwest Airlines.
Спецыялісты праводзяць агляд пашкоджанага самалёта. Пры гэтым у авіякампаніі адмаўляліся распавядаць, калі борт апошні раз праходзіў тэхнічнае абслугоўванне, паведамляе Reuters.
Гэта ўжо не першы інцыдэнт з самалётамі Southwest за апошні час. Упраўленне грамадзянскай авіяцыі ЗША расследуе яшчэ два экстранныя выпадкі з рухавікамі Boeing, якія адбыліся ў сакавіку ў Тэхасе і ў Фларыдзе.
Каментары