Грамадства66

«Яны ваююць за сваё здароўе і сваё жыццё ў жахлівых умовах». Ціханоўская — пра смерць Ігара Ледніка

Дэмакратычны лідар Беларусі пракаментавала смерць за кратамі 63-гадовага Ігара Ледніка, якая стала пятай за кратамі за няпоўныя тры гады

«Пятая смерць за кратамі… Гэта неверагодная несправядлівасць і трагедыя — тое, што ў турмах рэжым забівае беларусаў, якія хацелі змяніць жыццё сваёй краіны да лепшага. Вітольд Ашурак, Мікалай Клімовіч, Алесь Пушкін, Вадзім Храсько, а зараз і Ігар Леднік сталі ахвярамі рэжыму Лукашэнкі.

Ігара Ледніка адправілі за краты з-за артыкула ў часопісе аб міжнародным нейтралітэце Беларусі.

І на працягу двух гадоў мэтанакіравана забівалі — у 63-гадовага актывіста была другая група інваліднасці з-за праблем з сэрцам. Рэжым выдатна ведаў пра гэта, пазбаўляючы яго свабоды. Імя Ледніка было ўнесена ў «Гуманітарны спіс» — туды праваабаронцы ўключалі людзей, якіх трэба тэрмінова вызваліць па стане здароўя ці з прычыны ўзросту.

Ігар Леднік шмат гадоў падтрымліваў прадпрымальнікаў, дапамагаў праваабаронцам, развіваў дэмакратычны рух у Беларусі. Яго актыўнасць выходзіла далёка за межы роднага Барысава, а аб настойлівасці і прынцыповасці Ледніка ведала ўся краіна. Ігара шмат разоў арыштоўвалі за пратэсты супраць несправядлівасці, актыўную палітычную пазіцыю. Але ён заставаўся верным сабе – і не здраджваў ідэям свабоднай Беларусі.

Я выказваю шчырыя спачуванні сям'і і блізкім Ігара Ледніка. І заклікаю ўсіх — медыя, міжнародных партнёраў, праваабаронцаў — устаць на абарону палітвязняў. Сёння ў краіне больш за дзясятак палітвязняў, якім патрэбна дапамога проста цяпер. Уладзімір Малахоўскі, Рыгор Кастусёў і Галіна Дзербыш змагаюцца з анкалогіяй. Ірына Мельхер і Аляксандр Фядута пакутуюць ад праблем з сэрцам. Але Зуевай увесь час патрэбныя лекі, каб не прагрэсаваў лейкоз… Яны ваююць за сваё здароўе і сваё жыццё ў жахлівых умовах. І нам неабходна аб'яднаць намаганні, каб як мага хутчэй знайсці варыянты для іх вызвалення».

@nashaniva У беларускай турме памёр яшчэ адзін палітычны вязень #беларусь #новостибеларусь #беларусьновости #политзаключенные #бобруйск #навіныбеларусі #милициябеларуси #нашаніва ♬ Sad Music - Max-Music

Каментары6

  • Воля
    20.02.2024
    Можа асноўнае фота памяняеце? Памёр ён не дзеля Украіны.
  • Патлумачце хто-небудзь Свеце
    20.02.2024
    Палітвязні ваююць у жахлівых умовах лукашысцкіх турмаў за свабоду Беларусі ад лукашызму, а не "за сваё здароўе і сваё жыццё".
  • 777
    20.02.2024
    як яна далека ад  народа У  БЕЛАРУСИ

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Усе навіны →
Усе навіны

У ПВТ з'явілася 48 новых рэзідэнтаў, 15 — з замежным капіталам3

Сілавікі затрымалі не толькі брата палітычнага эмігранта з Гомеля, але і яго бацьку

Падлетку са Жлобіна далі хатнюю хімію за тое, што сарваў дзяржаўны сцяг2

Азербайджан спыніў у краіне дзейнасць «Рассупрацоўніцтва»9

Лукашэнка заявіў пра ўзмацненне паўнамоцтваў мясцовай улады ў дачыненні да прыватнага сектара9

У «Мінск-Свеце» сёння здарыўся патоп4

Стрыжак назваў, колькі зваротаў прыйшло ў BYSOL праз узлом «Беларускага Гаюна»2

На трасе Мінск — Брэст цягнік збіў мікрааўтобус

Ціханоўская: «Апошні раз я чула голас мужа чатыры гады таму». Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада 700 дзён13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць