«Жыццё вайскоўцаў — самая высокая каштоўнасць. Аўдзееўку мы ўсё роўна вернем», — заявіў галоўкамандуючы Узброенымі сіламі Украіны Аляксандр Сырскі.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_02/avdiivka_getty240217-ole7c.jpg.webp)
Украіна вывела войскі з Аўдзееўкі
«Зыходзячы з аператыўнай абстаноўкі, якая склалася вакол Аўдзееўкі, каб пазбегнуць акружэння і захаваць жыцця і здароўе ваеннаслужачых, прыняў рашэнне аб вывадзе нашых падраздзяленняў з горада і пераходзе да абароны на больш выгадных межах», — напісаў у фэйсбуку Аляксандр Сырскі.
«Нашы воіны дастойна выканалі свой воінскі абавязак, зрабілі ўсё магчымае для знішчэння лепшых расійскіх воінскіх часцей, нанеслі ворагу значныя страты ў жывой сіле і тэхніцы. Прымаем меры па стабілізацыі абстаноўкі і ўтрыманні займаных пазіцый. Жыццё вайскоўцаў — самая высокая каштоўнасць. Аўдзееўку мы ўсё роўна вернем. Слава Украіне!», — дадаў Аляксандр Сырскі.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_02/avd240216-mevre.jpg.webp)
Аўдзееўка знаходзіцца прыкладна за 10 км на паўночны захад ад Данецка, на пачатак 2022 года яе насельніцтва складала 31,7 тыс.чалавек. Жорсткія баі за горад ішлі з мінулага кастрычніка, але ў апошнія тыдні яны сталі яшчэ больш інтэнсіўнымі. Паведамлялася, што нібы сам Пуцін паставіў задачу ўзяць Аўдзееўку. Горад называлі брамай у Данецк.
Каментары