Грамадства1717

Затрыманых некалькі соцень, некаторым пасля допытаў не вяртаюць пашпарты. Падрабязнасці аблавы на салідарных з палітвязнямі

Па нашых звестках, аблава закранула нашмат болей людзей, чым меркавалася раней. Пад хапун патрапілі нават тыя, хто проста пісаў лісты палітвязням.

Калаж «Нашай Нівы»

Затрыманням папярэднічалі спробы ўзлому тэлеграм-акаўнтаў сваякоў палітвязняў і тых, хто дапамагаў палітвязням. Адбывалася гэта за тры дні да таго, як стала вядома пра хапун.

Па інфармацыі ад нашых крыніцаў, затрыманні пачаліся яшчэ да 23 студзеня. Затрыманыя 23 студзеня распавядаюць, што на гэты дзень следчыя былі ўжо стомленыя і між сабой казалі, што «не спалі чатыры дні».

Таксама гучала і лічба затрыманых, якіх трэба «адпрацаваць» — 700 чалавек. Незразумела, праўда, гаворка ішла пра ўсю Беларусь або пра нейкі рэгіён.

Інфармацыя пра велізарную колькасць затрыманых пацвярджаецца і ўскосна: прадстаўніца фонда «Краіна для жыцця» Вольга Зазулінская казала, што, па іх звестках, па справе працуюць 174 следчыя.

Вядома таксама, што большасць людзей адпускалі пасля адносна непрацяглых допытаў. Найперш кэдэбістаў цікавіла тое, праз якія крыніцы палітвязні і іх сем'і атрымліваюць дапамогу, а таксама хто сістэмна дапамагае вязням унутры Беларусі.

Прынамсі аднаго з затрыманых абвінавацілі ў тым, што ён атрымліваў грошы на картку і пасля перадаваў іх сем'ям палітвязняў, а таксама слаў ім пасылкі. Адметна, што гэта былі грошы не з фондаў, а ад сяброў і знаёмых, але гэта ні на што не паўплывала. Наколькі вядома, цяпер гэты чалавек у СІЗА.

Большая частка затрыманых падчас аблавы — гэта непублічныя пажылыя жанчыны. Яны не сваякі палітвязняў і не актывісты, проста дапамагалі тым ці іншым чынам палітвязням. Напрыклад, у СІЗА змясцілі 61-гадовую гамяльчанку Алену Тоцкую, якая некалі была судовай валанцёркай і хадзіла на палітычныя суды ў Гомелі.

Адзін з суразмоўцаў расказаў, што з ім у КДБ была бабуля, якая некаму пералічыла пару разоў па пяць рублёў. Тое самае казалі і праваабаронцы:

самай пажылой з вядомых затрыманых 82 гады.

Некаторых затрымлівалі і за напісанне лістоў. Стала вядома, што заказныя лісты ў СІЗА і калоніі адсочваюцца, а адпраўнікі запісваюцца. Тое самае цяпер робяць і з пасылкамі. Прынамсі, так робяць з вядомымі палітвязнямі. Гэтыя спісы СІЗА і калоніі перадалі кэдэбістам.

Яшчэ адной характэрнай рысай стала тое, што многім затрыманым не вярнулі пашпарты. Імаверна, гэта робіцца, каб людзі не маглі выехаць з краіны і баяліся размаўляць з праваабаронцамі ды медыя.

Нагадваем, пра затрыманні беларусаў стала вядома 23 студзеня, калі КДБ пачаў затрымліваць былых палітвязняў ды іх сваякоў. Праваабаронцам вядомыя імёны 229 затрыманых і 24 чалавек, якія сталі падазраванымі або абвінавачанымі па крымінальных справах.

@nashaniva Айцішніцу, якая вярнулася ў Беларусь, затрымалі, і хочуць даць 10 гадоў калоніі #милициябеларуси #беларусь #новостибеларусь #беларусьновости #программистка #айти #брест #епам #нашаніва ♬ Conspiracy - Kieran Rogers

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары17

  • Доўгага жыцця вольным беларусам
    14.02.2024
    Мы вытрымаем! Мы перажывем катаў! Мы будзем іх судзіць справядлівым судом!
  • Наперад да Перамогі!
    14.02.2024
    На наших глазах происходит укоренение фашистского тоталитарного режима! Нам нужно срочно решить, что с этим делать и как его победить!
    ⬜️⬜️⬜️🟥🟥🟥⬜️⬜️⬜️
    ⬜️⬜️⬜️🟥🟥🟥⬜️⬜️⬜️
  • Дастаўка перастаралася ці што
    14.02.2024
    Спробы злому былі масавыя у тыя дні. У меня шмат знаёмых атрымалі смс аб няўдалым ўваходзе. Частка з'ехалі частка не але добра ведаю што ніхто з іх не удзельнічаў ў такога рода дапамозе ці там ў нейкім актывізме гэта не пра іх ўвогуле, адзінае што маглі рабіць гэта карыстацца дастаўкамі, для сабе разумеецца.

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк29

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

Стрыжак назваў, колькі зваротаў прыйшло ў BYSOL праз узлом «Беларускага Гаюна»2

На трасе Мінск — Брэст цягнік збіў мікрааўтобус

Ціханоўская: «Апошні раз я чула голас мужа чатыры гады таму». Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада 700 дзён13

Праз спешку ЦРУ зліло імёны сваіх маладых супрацоўнікаў, на якіх палююць кітайскія спецслужбы7

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране9

Беларуску без тлумачэння прычын знялі з рэйса ў мінскім аэрапорце і адправілі ў РУУС6

Справа Паўла Дурава дойдзе да суда не раней чым праз год

45-гадовую мінчанку асудзілі па трох палітычных артыкулах. Вось у чым яе вінавацілі1

Самы сапраўдны кот працуе ў беларускім музеі ФОТАФАКТ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк29

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць