Унікальны выпадак: галкіпер зборнай Паўднёвай Афрыкі адбіў у чвэрцьфінале чатыры пенальці з пяці!
Трылер у плэй-оф Кубку Афрыкі па футболе дастойны Хічкока і Лінча.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_02/penalty240204-uhner.jpg.webp)
Учора на Кубку Афрыкі па футболе, што праходзіць у Кот-д'Івуары, вызначыліся паўфіналісты.
Да зборных Нігерыі, Кот д'Івуара і ДР Конга дадалася зборная Паўднёвай Афрыкі, якая апошні раз гуляла ў паўфінале гэтага турніру ў 2000 годзе.
Асноўны і дадатковы час скончыўся 0:0, а ў серыі пенальці 31-гадовы галкіпер ПАР Ронвэн Уільямс з мясцовага клуба «Мамелоды Сандаўнс» адбіў чатыры пенальці з пяці.
Зборная ПАР не забіла ў сваю чаргу два 11-метровыя — 1:2.
Паглядзіце гэта відэа і радасць «Бафаны Бафаны» пасля феерычнай перамогі.
Такім чынам у паўфіналах у сераду згуляюць: Нігерыя — Паўднёвая Афрыка, Кот д'Івуар — ДР Конга.
Паралельна праходзіць таксама Кубак Азіі па футболе.
Там паўфіналісты наступныя: Іарданія — Паўднёвая Карэя, Катар — Іран.
Каментары