У Магілёве пайшлі вучыцца ў беларускамоўны клас толькі пяць першакласнікаў
1 верасня ў Магілёве толькі ў адной сярэдняй адукацыйнай школе нумар 1 набраны беларускамоўны клас, у якім будзе вучыцца пяцёра дзяцей, піша выданне «Магілёў. Media».
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_09/img_20230901_090003-1-scaled-flm00.jpg.webp)
Па статыстыцы галоўнага ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама, у Магілёўскай вобласці налічваецца 134 школы з беларускамоўным навучаннем, гэта каля 10 000 вучняў. У асноўным гэта вясковыя школы.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_09/img_20230901_085956-1536x864-x23lr.jpg.webp)
Беларускамоўныя класы маюць адкрывацца ў навучальных установах згодна з заявамі бацькоў, але пры ўмове, што школа можа забяспечыць умовы для арганізацыі такога навучання.
Каментары