Беларускі дызайнер стварыў тэлеграм-напамін пра палітвязняў у краіне
Тэлеграм-бот «Лічба Нуль» скончыць сваё існаванне, калі ў Беларусі не застанецца палітычных зняволеных, кажа Уладзімір Маляўка.
«Я стварыў тэлеграм-бот, які нагадвае нам, колькі цяпер у краіне палітычных зняволеных. Бот называецца «Лічба Нуль», — піша беларускі дызайнер Уладзімір Маляўка. — Для свайго бота я вырашыў браць лічбы з сайта праваабарончага цэнтра «Вясна».
На думку Уладзіміра Маляўкі, бот стане напамінам «усім нам, асабліва тым, хто з’ехаў, пра тое, што ў краіне нічога не скончылася, рэпрэсіі працягваюцца». «Праект жыве, толькі пакуль ёсць «палітзэкі», як толькі іх не стане — праект прыйдзе да свайго лагічнага фінішу», — кажа дызайнер.
Бот дасылае паведамленні кожны раз, калі колькасць палітвязняў мяняецца, і штодзень у 23:34.
«Я разглядаю яшчэ гэты бот не як нешта інфармацыйнае, а як творчае пасланне, як крэатыўнае рашэнне для тых, хто не сочыць актыўна за падзеямі навокал», — зазначыў Уладзімір Маляўка.
Каментары