Навука і тэхналогіі22

На астуджэнне сервераў ChatGPT трэба столькі ж вады, колькі і на астуджэнне ядзернага рэактара — даследаванне

Навукоўцы змаглі палічыць дакладны аб'ём вады, які быў неабходны для навучання штучнага інтэлекту ChatGPT і падобных да яго.

Фота: «Наша Ніва»

На навучанне нейрасеткі ChatGPT быў затрачаны аб'ём вады, які звычайна выкарыстоўваецца для астуджэння ядзернага рэактара. Пра гэта 10 мая напісала выданне Gizmodo са спасылкай на даследаванне навукоўцаў з Каліфарнійскага і Тэхаскага ўніверсітэтаў ЗША.

Па інфармацыі навукоўцаў, на навучанне сістэмы ChatGPT-3 (гэта ўжо састарэлая версія) спатрэбілася 700 тысяч літраў вады — менавіта столькі было выдаткавана на астуджэнне сервераў кампаніі OpenAI падчас стварэння гэтай версіі. 

Гэта значыць, што толькі за адзін сеанс зносін са штучным інтэлектам знішчаецца адна літровая бутэлька вады. Пры гэтым больш новая мадэль ChatGPT-4 можа спажываць яшчэ больш.

«Як нам паведаміла карпарацыя Microsoft, для трэніроўкі ChatGPT-3 выкарыстоўваўся суперкамп'ютар з 10 тысячамі відэакарт і 285 тысячамі працэсарных ядраў, якія выпрацоўваюць гіганцкую колькасць энергіі, а серверы пры гэтым моцна награваюцца. Таму для астуджэння і падтрымання стабільнай працы такіх велізарных магутнасцяў патрабуюцца такія ж вялізныя аб'ёмы вады, што можна супаставіць з ёмістасцю адной ахаладжальнай вежы на звычайнай АЭС», — пішуць у сваім даследаванні навукоўцы.

Па іх словах, такі аб'ём вады забяспечвае аптымальную тэмпературу ў серверных дата-цэнтрах (у кампаніі OpenAI іх 14), а менавіта ад 10 да 26 градусаў Цэльсія. Пры гэтым на выпрацоўку кожнай кілават/гадзіны энергіі для працы штучнага інтэлекту патрабуецца прыкладна 5 літраў выключна чыстай прэснай вады.

Гэты факт асабліва палохае навукоўцаў, бо з улікам глабальнага пацяплення і ўсё большай папулярнасці ChatGPT і іншых падобных да яго нейрасетак (якія затрачваюць як мінімум такую ж колькасць вады на навучанне) гэта можа стаць сур'ёзнай праблемай для свету ва ўмовах будучых крызісаў праз дэфіцыт прэснай вады.

Таму кампаніям-распрацоўнікам штучнага інтэлекту неабходна задумацца аб удасканаленні сваіх тэхналогій і падыходаў да спажывання вады, каб забяспечыць бяспеку не толькі лічбавага, але і рэальнага свету, лічаць даследчыкі.

Нагадаем, што раней медыя змаглі высветліць, колькі каштуе адзін дзень працы ChatGPT.

Каментары2

  • Бобр
    30.05.2023
    Будут строить дата центр на Марсе или Шпицберген е
  • ром
    30.05.2023
    У нас есть ЛукаAGL працуе 30 год.. усе ведае.. даже то што непадвласна вашым ИИ
    Буде працавать да вашай смерти)) то есть на ваш век хватит))
    Выдатки- расходны матэрыял - 1 млн беларусау на 30 год
    Забеспячэнне- мянты, губаз, алмаз, хуяз
    Можам на экспарт паставить каму нада🤣

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Усе навіны →
Усе навіны

Стрыжак назваў, колькі зваротаў прыйшло ў BYSOL праз узлом «Беларускага Гаюна»2

На трасе Мінск — Брэст цягнік збіў мікрааўтобус

Ціханоўская: «Апошні раз я чула голас мужа чатыры гады таму». Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада 700 дзён13

Праз спешку ЦРУ зліло імёны сваіх маладых супрацоўнікаў, на якіх палююць кітайскія спецслужбы7

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране9

Беларуску без тлумачэння прычын знялі з рэйса ў мінскім аэрапорце і адправілі ў РУУС6

Справа Паўла Дурава дойдзе да суда не раней чым праз год

45-гадовую мінчанку асудзілі па трох палітычных артыкулах. Вось у чым яе вінавацілі1

Самы сапраўдны кот працуе ў беларускім музеі ФОТАФАКТ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць