Здароўе

Рызыка сардэчных захворванняў ніжэйшая, калі атлусценне звязанае з генетыкай, а не ладам жыцця

Адным з тыпаў захворванняў, цесна звязаных з атлусценнем, з'яўляюцца сардэчна-сасудзістыя захворванні, якія, па даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, ёсць галоўнай прычынай смерці ва ўсім свеце.

Фота: vecteezy

The Conversation распавядае пра нядаўняе даследаванне, у якім вывучалася сувязь паміж атлусценнем і сардэчна-сасудзістымі захворваннямі. У прыватнасці, даследчыкі хацелі даведацца, ці адрозніваецца рызыка, калі атлусценне абумоўленае генетычнай схільнасцю, і калі яно выкліканае іншымі фактарамі.

Само даследаванне абапіралася на інфармацыю пра ІМЦ (індэкс масы цела) 15000 шведскіх блізнят, якія нарадзіліся да 1959 года, і наяўнасць у паддоследных генетычнай схільнасці да больш высокага ці больш нізкага ІМЦ. Добра вядома, што высокі ІМЦ негатыўна ўплывае на наша здароўе.

Выявілася, што рызыка сардэчна-сасудзістых захворванняў у сярэднім на 76% вышэй у людзей з атлусценнем у параўнанні з людзьмі са здаровай вагой. Не асабліва дзіўны вынік. Тым не менш, гэтая сувязь была ўдвая мацнейшая ў тых, хто мае генетычную схільнасць да нізкага ІМЦ. У такіх людзей атлусценне было вынікам іншых фактараў, такіх як навакольнае асяроддзе або лад жыцця.

Папярэднія даследаванні таксама паказалі, што людзі з атлусценнем, выкліканым галоўным чынам фактарамі навакольнага асяроддзя, маюць больш высокую рызыку дэменцыі, дыябету і праблем з сэрцам, а таксама большую верагоднасць ранняй смерці ў цэлым, у параўнанні з людзьмі з атлусценнем з-за генетычных фактараў.

Нягледзячы на тое, што высновы навукоўцаў разам з іншымі даследаваннямі паказваюць, што атлусценне «менш шкоднае», калі яно звязанае з генетычнай схільнасцю да больш высокага ІМЦ, чым калі яно звязанае з іншымі фактарамі, даследчыкі заўважаюць пры гэтым, што ІМЦ з’яўляецца абмежаваным інструментам даследавання.

Да таго ж, на жаль, цяжка даведацца, ці ёсць у вас генетычная схільнасць да больш высокага ІМЦ. Атлусценне — гэта складанае захворванне, на якое могуць уплываць як генетыка, так і шматлікія іншыя фактары (у тым ліку сацыяльна-эканамічны статус і псіхічнае здароўе), якія немагчыма ўлічыць пры вымярэнні ІМЦ. А здаровы лад жыцця відавочна важны, незалежна ад ІМЦ. Таму нашмат важней разгледзець непасрэдныя прычыны атлусцення і што можна зрабіць, каб знізіць рызыку пагаршэння здароўя для кожнай канкрэтнай асобы.

Чытайце таксама:
Пра інфаркт па пунктах. Вы павінны гэта ведаць, каб здолець выратаваць блізкага
Гэтыя прадукты павялічваюць рызыку развіцця раку
Навукоўцы не могуць прыйсці да згоды адносна таго, што выклікае атлусценне

Каментары

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк29

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

Падлетку са Жлобіна далі хатнюю хімію за тое, што сарваў дзяржаўны сцяг2

Азербайджан спыніў у краіне дзейнасць «Рассупрацоўніцтва»9

Лукашэнка заявіў пра ўзмацненне паўнамоцтваў мясцовай улады ў дачыненні да прыватнага сектара9

У «Мінск-Свеце» сёння здарыўся патоп4

Стрыжак назваў, колькі зваротаў прыйшло ў BYSOL праз узлом «Беларускага Гаюна»2

На трасе Мінск — Брэст цягнік збіў мікрааўтобус

Ціханоўская: «Апошні раз я чула голас мужа чатыры гады таму». Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада 700 дзён13

Праз спешку ЦРУ зліло імёны сваіх маладых супрацоўнікаў, на якіх палююць кітайскія спецслужбы7

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк29

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць