Грамадства11

Тры простыя парады, каб не натрапіць на фэйкавыя ініцыятывы ў Telegram

Нядаўні фэйк з «пачаткам» плана «Перамога» паказаў, што многія людзі не здолелі адрозніць сапраўдныя рэсурсы ад фэйкавых. І гэта не дзіва — праз асаблівасці Telegram можа быць няпроста. Тлумачым асноўныя правілы, якія дапамогуць вам не быць ашуканым.

1. Праверце, ці пішуць пра гэта правераныя крыніцы

Калі пачнецца нешта сапраўды маштабнае, то пра гэта напішуць усе, прычым буйныя СМІ спачатку паспрабуюць праверыць інфармацыю. Тая самая «Наша Ніва» памыляецца крайне рэдка.

Нават калі пра гэта піша вядомы вам рэсурс — пераправерце на іншых. Любы рэсурс можа памыліцца.

2. Звярніце ўвагу на канал

У апошніх фэйкавых групах «Байпол» канал быў створаны даўно, але нядаўна перайменаваны ў BYPOL. У ім нават было болей падпісантаў, чым у арыгінала. Але вось што яго адрознівала — усе рэпосты з арыгінала ў яго былі зробленыя цягам сутак, а сам канал раней называўся іначай.

Арыгінальныя каналы маюць стабільную колькасць праглядаў, запісы ў іх ідуць паслядоўна, і калі ў іх ёсць каментары, то яны «жывыя» (як і рэакцыі). На гэтыя каналы, акрамя ўсяго іншага, вядуць спасылкі з іншых давераных крыніц.

3. Правярайце спасылкі і не стартуйце бот (не пішыце па кантактах), пакуль не ўпэўніцеся ў іх праўдзівасці

У Telegram ёсць важная асаблівасць: унутраныя спасылкі можна маскіраваць так, як заўгодна, асабліва ў паведамленнях. Напрыклад, спасылка на бот плана «Перамога» ці любой іншай структуры можа выглядаць візуальна правільна, але насамрэч гэта будзе не яна. Выглядае гэта так:

Спасылка на выяве выглядае як сапраўдная, але вядзе яна на бот «Нашай Нівы» замест бота плана «Перамога». Так можна зрабіць з любой спасылкай — і калі гэта ўнутраная спасылка тэлеграма, то вы пяройдзеце па ёй без дадатковых пытанняў.

Старт бота ці напісанне па кантактах аўтаматычна выдасць ваш ID у Telegram.

Каб праверыць, ці спасылка сапраўдная, ёсць вельмі просты спосаб: пераходзіць па кантактах і спасылках толькі з арыгінальных ці правераных каналаў, на якія вы падпісаныя самі. Калі сумняваецеся, можна пераправерыць у іншых крыніцах.

Калі вас эмацыйна заклікаюць нешта зрабіць проста зараз, спыніцеся. Думайце, аналізуйце і пераправярайце інфармацыю — і падмануць вас будзе амаль немагчыма.

Каментары1

  • Жыве
    07.11.2022
    Начали блочить впн лукашисты ,через раз открывается сайт нашей нивы.

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску паўтарагадовы хлопчык адчыніў акно і выпаў з 15-га паверха5

На Алясцы знік самалёт з 10 чалавекамі на борце

Расіяне сталі набываць туры ў Беларусь у тры разы часцей, чым летась1

Канал у Аргенціне афарбаваўся ў трывожна-чырвоны колер ФОТАФАКТ3

У Бруселі чацверты раз за тыдзень адбылася страляніна, ёсць загінулы1

Паводле новага закона, небяспечным сабакам можа быць прызнаны нават шпіц12

Германія падазрае Расію ў шэрагу дыверсій з аўто па ўсёй краіне8

У Мінску проста на дарозе загарэўся трактар з прычэпам2

Аляксандр Лукашук: Аднойчы мяне прадставілі ў эфіры: «На сувязі з намі Аляксандр Лукашэнка». Мая мама плакала10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць