Полк Каліноўскага паведамляе, што разам з Узброенымі сіламі Украіны прыкладае намаганні па вызваленні байцоў Яна «Тромблі» Дзюрбейкі і Сяргея «Кляшча» Дзёгцева. Абодва яны ўключаныя ў спіс на абмен ваеннапалонных.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2022_07/mycollages-4-g1ldi.jpg.webp)
Украінскае грамадзянства ёсць толькі ў некалькіх каліноўцаў. Усе байцы маюць кантракты з Узброенымі сіламі Украіны і ваенныя білеты, якія даюць права легальна знаходзіцца на тэрыторыі Украіны і магчымасць атрымаць від на жыхарства. Петыцыя, якая тычылася атрымання ўкраінскага грамадзянства добраахвотнікамі, набрала неабходную колькасць подпісаў і павінна быць разгледжаная Зяленскім.
За час вайны 40 каліноўцаў атрымалі раненні. Частка з іх на лячэнні, частка на рэабілітацыі, частка вярнулася ў строй.
Загінулымі лічацца сямёра — Ілля «Ліцвін» Хрэнаў, Зміцер «Тэрор» Апанасовіч, Павел «Волат» Суслаў, Іван «Брэст» Марчук, Васіль «Сябро» Парфянкоў, Вадзім «Папік» Шатроў, Васіль «Атам» Грудовік. Целы апошніх чатырох, якія ўдзельнічалі ў баі пад Лісічанскам, полк яшчэ не вярнуў, таму афіцыйна каліноўцы лічацца зніклымі без звестак.
Каментары