Улада

Зяленскі: Расія хацела перамоваў у Беларусі, каб дадаць Лукашэнку суб’ектнасці. «Ды на здароўе». Што яшчэ Зяленскі сказаў пра Беларусь у інтэрв'ю расійскім журналістам

Прыводзім цытату Уладзіміра Зяленскага з інтэрв'ю экс-галоўрэду «Дождя» Ціхану Дзядку, журналісту і пісьменніку Міхаілу Зыгару, галоўнаму рэдактару «Медузы» Івану Калпакову і спецкору «Коммерсанта» Уладзіміру Салаўёву.

Уладзімір Зяленскі. Фота: УНІАН

«Расейскі бок у першую сустрэчу ў Беларусі… На якую я пагадзіўся, каб наша група паехала, таму што я даўно казаў, што [бакам] трэба размаўляць — яшчэ да вайны. Я не супраць гэтых размоў, абы быў вынік…

Расейскі бок адчувае перамогу ў тым, што гэтая сустрэча адбылася, што гэта дадае нейкую суб'ектнасць Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку… Ды на здароўе. Калі мы можам скончыць вайну, а Аляксандр Рыгоравіч будзе адчуваць ад гэтага, што ён зноў у доме гаспадар — ды на здароўе. Мне, шчыра кажучы, усё роўна. Гэта ўвогуле выбар беларусаў, а дакладна не наш. Таму я пагадзіўся, калі будзе прадметная ў іх сустрэча.

Сустрэча атрымалася. Прадметнай я б яе не назваў. Наш бок сказаў, што фраз пра «дэмілітарызацыю і дэнацыфікацыю» не можа быць, нас гэтыя пункты наогул не цікавяць.

Што тычыцца [трэцяга] пункта абароны рускай мовы… Не ведаю, ці данеслі яны ўсе мае аргументы… Кожны наступны дзень вайны ставіць пад пытанне наогул разуменне, што такое руская мова. Гэта значыць людзі гэтага не будуць хацець. Людзі не будуць хацець чытаць, глядзець кіно, размаўляць. Ну, я вам проста кажу, як гэта… Што гэта выклікае, разумееце? Нават тое, што можа камусьці вельмі падабалася — але калі яго вельмі шмат, то яно назад выходзіць. Яшчэ і праз кроў гэта нам перадалі — любоў да рускай мовы.

Вось. Таму гэта вельмі сур'ёзны момант. Значыць, гэта што тычыцца рускай мовы. Маё меркаванне было наступнае: я хацеў зрэзаць наогул гэтую пастаянную аргументацыю з нагоды таго, што — як, што, якую мову… У нас усе гавораць, як хочуць, на любой мове. У нас больш за 100 нацыянальнасцяў жыве ў краіне. Таму мы сказалі, што толькі люстраная павага. Дамова аб люстраной павазе да гісторыі, моў, культурных каштоўнасцяў з усімі суседзямі. Гэта я прымаю».

Чытайце таксама:

Галоўнае з вялікага інтэрв'ю Зяленскага чатыром расійскім журналістам, якое ўжо забаронена ў Расіі

Каментары

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк29

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

Падлетку са Жлобіна далі хатнюю хімію за тое, што сарваў дзяржаўны сцяг2

Азербайджан спыніў у краіне дзейнасць «Рассупрацоўніцтва»9

Лукашэнка заявіў пра ўзмацненне паўнамоцтваў мясцовай улады ў дачыненні да прыватнага сектара9

У «Мінск-Свеце» сёння здарыўся патоп4

Стрыжак назваў, колькі зваротаў прыйшло ў BYSOL праз узлом «Беларускага Гаюна»2

На трасе Мінск — Брэст цягнік збіў мікрааўтобус

Ціханоўская: «Апошні раз я чула голас мужа чатыры гады таму». Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада 700 дзён13

Праз спешку ЦРУ зліло імёны сваіх маладых супрацоўнікаў, на якіх палююць кітайскія спецслужбы7

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк29

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць