Улада

«Зараз мы са старэйшым братам параімся і вырашым». Пра што гаварылі Лукашэнка і Пуцін падчас перамоваў

Лукашэнка і Пуцін дамовіліся ўмацоўваць адзіную абаронную прастору. Пра гэта заявіў сёння журналістам Уладзімір Пуцін па выніках сустрэчы ў Маскве з Аляксандрам Лукашэнкам.

Фота: прэс-служба Лукашэнкі

«Падчас сённяшніх перамоў падрабязна абмяркоўвалася тэма ўмацавання адзінай абароннай прасторы. Мы дамовіліся і далей прымаць усе неабходныя меры для забеспячэння бяспекі дзвюх краін», — сказаў Уладзімір Пуцін.

Таксама Пуцін заявіў, што залогам аднаўлення грамадзянскага міру ва Украіне і зняцця напружанасці з'яўляецца выкананне мінскіх дамоўленасцяў. «Украіна іх не выконвае», — сказаў Пуцін.

Ён таксама падкрэсліў, што сумесныя беларуска-расійскія вучэнні нікому не пагражаюць. 

Пуцін пажадаў беларусам правесці дастойна рэферэндум 27 лютага.

Лукашэнка ў сваім выступе заявіў, што ніхто не хоча вайны і канфліктаў.

«Нам гэта не трэба. Ні расіянам, ні беларусам», — сказаў ён. 

«Улічваючы вастрыню сітуацыі, сёння мы з прэзідэнтам шмат увагі надалі менавіта гэтай праблематыцы і абмеркавалі нашы магчымыя сумесныя дзеянні, як адказ на агрэсіўныя паводзіны заходніх партнёраў, — сказаў ён. — Упершыню за дзясяткі гадоў мы апынуліся на парозе канфлікту, здольнага зацягнуць, як у варонку, увесь кантынент.

Мы бачым сёння безадказнасць і, ужо прабачце за шчырасць, слабы розум шэрагу заходніх палітыкаў, паводзіны кіраўнікоў краін-суседзяў, якія не паддаюцца логіцы і разумнаму тлумачэнню, іх проста-такі хваравітае жаданне прайсціся па самым краі».

Ён адзначыў, што Беларусь і Расія, абараняючы свае народы і дзяржавы, дзейнічаюць адэкватна: «Але каму нешта карціць, то адказ будзе асіметрычным і адэкватным».

Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў, заявіў, што вялікая частка перамоваў была прысвечаная таму, як разам супрацьстаяць санкцыям.

«Мы канкрэтна абмяркоўвалі пытанні. Напрыклад, калійныя ўгнаенні. Нам патрэбны порт. А нам Літва закрыла выхады.

Нам трэба, каб на радзіме, пад Ленінградам, Піцерам пабудавалі порт. І каб мы там грузілі грузы. Мы выстаім», — сказаў Лукашэнка.

Паводле слоў беларускага кіраўніка, «шанцы Захаду зламаць Беларусь нікчэмныя».

Таксама Лукашэнку спыталі наконт «вечнага прэзідэнцтва» (нагадаем, учора ён заявіў, што, калі «атакі на Мінск працягнуцца, ён будзе «вечным прэзідэнтам»). 

 «Зараз мы са старэйшым братам параімся і вырашым», — адказаў Лукашэнка. 

МЗС Расіі апублікаваў тэкст ліста для ЗША па гарантыях бяспекі 

Каментары

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк29

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

Стрыжак назваў, колькі зваротаў прыйшло ў BYSOL праз узлом «Беларускага Гаюна»2

На трасе Мінск — Брэст цягнік збіў мікрааўтобус

Ціханоўская: «Апошні раз я чула голас мужа чатыры гады таму». Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада 700 дзён13

Праз спешку ЦРУ зліло імёны сваіх маладых супрацоўнікаў, на якіх палююць кітайскія спецслужбы7

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране9

Беларуску без тлумачэння прычын знялі з рэйса ў мінскім аэрапорце і адправілі ў РУУС6

Справа Паўла Дурава дойдзе да суда не раней чым праз год

45-гадовую мінчанку асудзілі па трох палітычных артыкулах. Вось у чым яе вінавацілі1

Самы сапраўдны кот працуе ў беларускім музеі ФОТАФАКТ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк29

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць