56-гадовы кубінец Раберта Вальдэса Касануэва, якога 10 снежня 2021 года дэпартавалі з Беларусі за ўдзел у акцыі пратэсту, змог дабрацца да Літвы і цяпер знаходзіцца ў бяспецы.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2021_12/8d53562e782148a0d23d08324578073a-ij7ox.jpg.webp)
Пра гэта напісаў у сваім фэйсбуку Андрэй Стрыжак.
«Раберта Вальдэса Касануэва завяршыў эвакуацыю і знаходзіцца ў бяспецы ў Літве. Дзякуй усім, хто прыняў удзел у гэтай аперацыі. Здаецца, што гэта было дакладна паўсотні чалавек, якія зрабілі вельмі многае для яго свабоды. Цяпер Раберта нічога не пагражае і гэта будзе першая паўнавартасная Спакойная ноч за доўгі час», — напісаў Андрэй.
Раберта Вальдэс Касануэва пражыў у Беларусі 30 гадоў, працаваў, у яго трое дзяцей.
Раберта затрымалі на маршы 8 лістапада 2020 года і ў судзе Партызанскага раёна Менска асудзілі на 15 дзён. Больш году ён правёў на Акрэсьціна ў чаканні дэпартацыі. У снежні яго выслалі з Беларусі ў Расію.
Каментары