Лукашэнка ўзнагародзіў дзяржаўных прапагандыстаў. Азаронак атрымаў медаль «За адвагу»
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2021_01/maxresdefault-982i7.jpg.webp)
Аляксандр Лукашэнка раздаў узнагароды работнікам дзяржаўных СМІ.
Медалём «За адвагу» узнагароджаны работнік СТБ Рыгор Азаронак, медалём «За працоўныя заслугі» — аглядальнік «Советской Белоруссии» Андрэй Мукавозчык і галоўны дарадца прэс-службы Лукашэнкі Валерый Шульга, медалём Францыска Скарыны — работнік «Советской Белоруссии» Дзмітрый Крат і карэспандэнт АНТ Ігар Тур.
Падзякі атрымалі:
БТ — Ксенія Лебедзева, Сяргей Лугоўскі, Алена Насачова, Марыя Пятрашка, Аляксандр Харавец, Паліна Шуба.
АНТ — Аляксандр Аверкаў, Андрэй Аляксандраў, Аляксей Краквін, Кацярына Круталевіч, Сяргей Янкоўскі.
СТБ — Таццяна Бірук, Кацярына Забянько, Яўген Пуставы.
БелТА — Святлана Сухарка.
«Советская Белоруссия» — Раман Рудзь, Людміла Гладкая.
Каментары