У Мінску прайшоў 20-ы з'езд Партыі БНФ
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/_bun_nn_20200128-5171-hovac.jpg.webp)
Фота Надзеі Бужан
На пасаду старшыні балатаваліся дзейны старшыня партыі Рыгор Кастусёў, мінскі актывіст партыі Ілля Дабратвор і Васіль Раманаў з Гомеля.
Як паведаміў «Радыё Свабода» Аляксей Янукевіч, Кастусёў атрымаў 66 галасоў, за Дабратвора прагаласавалі 18 дэлегатаў, за Заманава — 3.
На намеснікаў старшыні былі вылучаныя Аляксей Янукевіч, Зміцер Салошкін, Вадзім Саранчукоў і Юрый Меляшкевіч. Тут альтэрнатыўнасці няма, паколькі абіраюцца 4 намеснікі.
Каментары