Памежны камітэт: Калеснікава, Краўцоў і Раднянкоў перасеклі мяжу Беларусі з Украінай
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2020_09/k_r_k200908-67w54.jpg.webp)
Сябры Каардынацыйнай рады Марыя Калеснікава, Іван Краўцоў і Антон Раднянкоў прайшлі ў аўторак памежны кантроль на мяжы з Украінай. Пра гэта паведаміў ТАСС афіцыйны прадстаўнік Дзяржпамежкамітэта Беларусі Антон Бычкоўскі.
«Пацвярджаем, што яны праходзілі памежны кантроль у пункце пропуску «Аляксандраўка» а 4 гадзіне раніцы», — сказаў Бычкоўскі.
Раніцай 7 верасня Марыя Калеснікава была выкрадзеная ў цэнтры Мінска невядомымі. Пра тое, дзе яна, дагэтуль звестак не было.
Тым часам тэлеканал «Беларусь 1» у сваім тэлеграм-канале паведаміў, што Антон Раднянкоў і Іван Краўцоў «гэтай ноччу збеглі за мяжу».
«Цяпер яны знаходзяцца на тэрыторыі Украіны. Іх калега Марыя Калеснікава спрабавала незаконна пакінуць тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, але была затрыманая на мяжы» — гаворыцца ў паведамленні.
Аднак у Дзяржпамежкамітэце пакуль не змаглі пацвердзіць гэтую інфармацыю.
Нагадаем, што раней Беларусь былі вымушаныя пакінуць члены прэзідыума Каардынацыйнай рады Павел Латушка і Bольга Кавалькова. Затрыманая па крымінальнай справе Лілія Уласава, прадстаўнік страйкама МТЗ Сяргей Дылеўскі адбывае 15 сутак арышту па адміністрацыйнай справе.
Каментары