Прэм'ер Расіі Міхаіл Мішусцін у тэлефоннай размове абмеркаваў з беларускім калегам Сяргеем Румасам каардынацыю мер па барацьбе з каранавірусам і ўзаемадзеянне ў энергетыцы, паведамляе прэс-служба расійскага ўрада.
Кіраўнікі ўрадаў абмеркавалі каардынацыю мер па барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі. Адбыўся таксама абмен думкамі па пытаннях расійска-беларускага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ў энергетыцы як у рамках Саюзнай дзяржавы, так і ў Еўразійскім эканамічным саюзе.
Каментары