Архіў

Поўны завал

На мінулым тыдні ў Шклове адбылася гістарычная падзея.

Зьміцер Крат у эдытарыяле «Саўбелкі» напісаў, што пасьля візыту АГЛ у Шклоў «пачаўся новы этап дзяржаўнага будаўніцтва». Абсалютна падтрымліваю ідэю. Аднак не таму, што прэзыдэнт у Шклове раптам зьбіўся на антрапацэнтрысцкую лірыку: «Камбайны, сеялкі, веялкі — гэта добра. Мы стагодзьдзямі гэтым займаліся, аднак чалавека за гэтым ня бачылі. У цэнтры павінен быць чалавек». Мною ўсё больш рухае ўласьцівая старэйшаму пакаленьню нелюбоў да маладой генэрацыі. У адрозьненьне ад гэтых баламутаў, майму пакаленьню не давядзецца пазаляцацца да марсіянкі. Душу грэе тое, што немаўлятам, калі рэалізаваць Кратаву прапанову, прыйдзецца няслаба папацець на іспытах па гісторыі Беларусі.

Заплюшчваю вочы — і бачу родны гістфак, дзе здаюць экзамэн па спэцкурсе «Новы этап дзяржаўнага будаўніцтва». Дзяўчаткі пішуць «бомбы»: «Колькі кіраўнікоў у Шклове, як выкрыў падчас візыту прэзыдэнт, займаліся прыпіскамі?» Побач ходзіць нехта з падручнікам «Новы этап дзяржаўнага будаўніцтва». Студэнт бубніць пад нос тэкст: «Шмат нараканьняў выклікала ў прэзыдэнта арганізацыя рамонту тэлеапаратуры, бытавой тэхнікі. Прыёмныя пункты, паводле слоў Лукашэнкі, замест выкананьня…»

Адчыняюцца дзьверы аўдыторыі. «Ну што, — абступае студэнта натоўп, — здаў?..» — «Незалік, — кажа той. — Заваліў на імені кіраўніка лайгойскага райспажыўсаюзу, які сабе катэдж пад Менскам будаваў, замест таго каб вырашаць праблемы антысанітарыі. Як, кажа, яго прозьвішча?»

Раптам прыходзіць новенькі, які нядаўна перавёўся з завочнага. Ён сьмела заходзіць у аўдыторыю і цягне білет.

Выкладчык: «Ну, што там у вас?»

Студэнт: «Білет нумар 13. Пералічыць асартымэнт тавараў, якія, як канстатаваў 18.11.2005 прэзыдэнт, цяжка знайсьці на паліцах шклоўскай спажыўкаапэрацыі».

Выкладчык: «Ну?!»

Студэнт, чухаючы патыліцу: «Можа, ноўтбукі?»

Выкладчык: «Мука, крупы, мясныя і рыбныя прадукты, ніткі, лямпачкі, мыйныя сродкі. Ну віншую — пойдзеце ў войска».

Студэнт (жаласьліва): «Можа, ёсьць нейкае выйсьце?..»

Выкладчык: «Выйсьце заўсёды ёсьць. Вы мне сто міжгаляктычных баксаў, гэта па курсе 23 мільярды касмазайчыкаў, я вам — залік».

Студэнт дастае пасьведчаньне КДК.

Настаўнік хапаецца за галаву. Як ён мог забыцца, што ў сьпісе пытаньняў да іспыту ёсьць і такое: «Якія формы працы ўпершыню прымянілі ў Шклове супрацоўнікі дзяржкантролю?» Адказ: «На першым этапе супрацоўнікі не адкрывалі сябе, проста былі сярод людзей і на асабістым вопыце вывучалі іх штодзённае жыцьцё».

Каментары

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Усе навіны →
Усе навіны

Мілы сабака на запраўцы, што радуецца любому чалавеку, скарае сацсеткі17

ЗВР Беларусі дасягнулі 9 мільярдаў даляраў6

Як тэлешоу дапамаглі знізіць колькасць разводаў у Паўднёвай Карэі2

Анастасія Нюфер з ЗША, вызваленая ў Беларусі ў дзень выбараў, апублікавала першае фота

Два гомельскія кур‘еры забралі 100 тысяч у 87-гадовай жанчыны, кінулі куратара і пачалі салодкае жыццё5

У 35 гадоў памёр падпалкоўнік, які займаўся асабліва важнымі справамі ў цэнтральным апараце МУС7

Мус мока. Як насіць самы модны колер гэтага года?12

Адміністрацыя Трампа скарачае штат USAID у 30 разоў8

На мяжу вярнулася чарга з аўтамабіляў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць