У галерэі Тызэнгаўза ў Горадні адкрылася выстава полацкай мастачкі Тацяны Козік. Выстаўлены 27 работ — габэлены, акварэлі, батык, алей.
Галерэя месьціцца ў сутарэньнях «крывой афіцыны» — пабудаванай у XVIII ст. А.Тызэнгаўзам камяніцы музычнай акадэміі.
На адкрыцьці граў гарадзенскі гітарыст Уладзімер Захараў.
Каментары