Грамадства88

«Як ягня выконваў іх «парады». Тэлефонныя махляры абдурылі Маляваныча

Акцёр і тэлевядучы Аляксандр Ждановіч, найбольш вядомы як Маляваныч з «Калыханкі», расказаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку, як неспадзявана стаў ахвярай тэлефонных махляроў. 

Аляксандр Ждановіч (Маляваныч). Фота з фэйсбука

«Мяне папярэджвалі, але я «трапіў» як дзіцёнак. Працуюць вельмі прафесійна. Звоняць па тэлефоне. Называюцца працаўнікамі банка. Кажуць, што была спроба з вашага рахунка зняць грошы. Для абароны трэба назваць гэта і гэта… Потым банкінг аказваецца заблакаваным.

І я галавой разумеў, што падобна на ашуканства. Але як ягня выконваў іх «парады». Усё вельмі хутка!

Калі спахапіўся — патэліў у банк. Сапраўдныя працаўнікі рахунак заблакавалі. Картку сказалі выкінуць. Але што там з грашыма… У панядзелак пайду разбірацца. Магчыма, я стаў лёгкім, як паветраны шарык…», — напісаў акцёр.

З-за гэтага інцыдэнту сарвалася мерапрыемства з удзелам Аляксандра Ждановіча. Вечарам 18 кастрычніка ён павінен быў у варшаўскім Беларускім моладзевым хабе правесці вечар батлейкі. Аднак махляры патэлефанавалі акурат тады, калі ён збіраўся туды ехаць.

Каментары8

  • ан ти мах ляр (ва)
    18.10.2024
    махляры сапраўды, як варажбіткі, могуць завалодаць увагай уразлівых асоб
    умеюць апрацоўваць

    магу парачку (іх было куды больш) і сваіх жыццёвых гісторый расказаць.. свякроў перасылае неяк мне па Вайберы папярэджанне аб махлярах.. я адказала нешта кшталту - мне-то навошта? я ж быццам не падуладная.
    праз пару дзён дазнаемся, што развялі на грошы свякроў (ці чытала яна сама тое папярэджанне?).. пералічыла махлярам ледзь не палову рахунка.. пералічыла б пэўна і больш, калі б свёкр не спыніў. у нейкі момант ён адцягнуўся ад тэліка ) і падумаў, што жонка надта доўга (доўга яе апрацоўвалі) з некім размаўляе.. і гэта. Ахтунг! свякроў досыць разумная, разважная і ўсё такое, але.. ну вось умеюць развесці махляры…

    асабліва махляры актывізуюцца ў ліхія часы. такія, як зараз. відавочныя рэчы кажу)
    шчэ гады 2 таму надакучвалі і мне. больш пасля таго (цьху-цьху) ніхто не тэлефануе )
    неяк на працы чарговы раз тэлефануюць.. нешта коратка адказала, паклала слухаўку і вылаялася:«ідзіце ў )-!-( () |¯| Ɣ , машэннікі»
    калега, што сядзела бліжэй да мяне, пачуўшы, сказала: «*****, ты што? мы зараз цябе паслухаем і будзем рабіць, як ты)» (машэннікі тады ўсіх дасталі. не толькі мяне) кажу: «ты што – так дрэнна думаеш пра мяне? я спачатку паклала слухаўку, а потым ужо паслала іх» пасмяяліся)
  • Вадзім
    19.10.2024
    Любы чалавек у стрэсе можа нарабіць глупстваў, бо гэта і ёсьць механізм стрэсу - адключыць марудныя мазгі і дзейнічаць на рэфлексах. У пэўных сітуацыях карысная штука, але як бачна, гэтым могуць карыстацца. Пытанне толькі ў тым, наколькі лёгка канкрэтнага чалавека ў канкрэтны момант жыцця ўвесьці ў стрэс. Махляры як рыбакі - іх не цікавіць канкрэтны чалавек, галоўнае агульны ўлоў.

    ПС. Люблю іх дапякаць. Звычайна яны абкладаюць мяне матамі і кідаюць слухаўку. Але ж усё адно страшна што аднойчы яны мяне падловяць на стрэсе.
  • Мыш
    19.10.2024
    З кожным можа здарыцца, на жаль. Няўдалы момант, рэзананс "легенды" з уласнымі страхамі, хвілінная няўважлівасць - і вы без капейкі. Спадзяюся, што абышлося без цяжкіх наступстваў, хацелася б перадаць шаноўныму і любімаму Маляванычу, каб не хваляваўся, бо здароўе даражэй за грошы

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»33

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп увёў тарыфы для Кітая і хоча абкласці імі Еўрасаюз. Ці закране Беларусь?4

У 2024 годзе ў Польшчы затрымалі больш за 900 беларусаў, якія нелегальна працавалі ў краіне3

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?1

Гэтую садавіну людзі масава спажываюць зімой. А яна літаральна нашпігаваная хіміяй9

Створаны асфальт, які сам сябе рамантуе і аднаўляе6

«Кінуў і забыўся». У ЗША стварылі ўдарны дрон у выглядзе мяча для амерыканскага футболу2

У Вільні і Варшаве запускаецца адукацыйная праграма «Журфак па суботах», якая будзе рыхтаваць кадры для незалежных медыяў12

У Акадэміі навук прапануюць забараніць металашукальнікі9

Трамп уводзіць санкцыі супраць Міжнароднага крымінальнага суда21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»33

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць