Свет11

У Расіі вагнеравец забіў двух чалавек, пайшоў на вайну, вярнуўся і напаў з нажом на жанчыну. Але судзіць яго не будуць

Ён заключыў кантракт і зноў вяртаецца на фронт.

Ілюстрацыйнае фота: Vlad Karkov / SOPA Images / LightRocket via Getty Images

У Расіі не будуць судзіць наёмніка ПВК «Вагнер» Аляксея Патрушава, які ў Чыце спрабаваў зарэзаць мясцовую жыхарку. Суд адмяніў арышт абвінавачанага, бо ён заключыў кантракт з Міністэрствам абароны і мае намер адправіцца на вайну. Норма, якая дазваляе адпускаць падсудных па крымінальных справах у войска, пачала дзейнічаць у Расіі з 2 кастрычніка.

Паводле закона, вытворчасць па крымінальнай справе супраць падсудных, якія заключылі кантракт з Міністэрствам абароны, прыпыняецца, а мера стрымання адмяняецца, паведамляе «Сібір. Рэаліі».

Патрушаў у красавіку 2024 года напаў на жанчыну, якая сядзела ў прыпаркаваным аўтамабілі, і некалькі разоў ударыў яе нажом у грудзі, жывот, рукі і ногі, а затым паспрабаваў угнаць аўтамабіль. Паводле следства, у момант нападу ён быў п'яны. Жанчына выжыла, але атрымала сур'ёзныя раненні. Сам абвінавачаны сваёй віны не прызнаў і растлумачыў, што падышоў да жанчыны на яе крыкі аб дапамозе.

Гэта далёка не першае сур'ёзнае злачынства Патрушава. У 2014 годзе ён быў асуджаны на 23 гады калоніі за двайное забойства, згвалтаванне і замах на забойства. Тады ён напаў на гаспадара дома, на якога пакрыўдзіўся падчас застолля, а затым згвалціў яго сужыцельніцу. Пазней ён забіў яшчэ аднаго чалавека. З калоніі Патрушаў быў завербаваны ў ПВК «Вагнер» і адправіўся на вайну ва Украіну.

У верасні расійская Дзярждума прыняла закон, які дазваляе вызваляць ад крымінальнай адказнасці падчас судовага разгляду справы супраць мабілізаваных ці тых, хто заключыў кантракт з Міністэрствам абароны. Калі прысуд ужо ўступіў у сілу, такія асобы вызваляюцца ад пакарання ўмоўна, і кантроль за імі перадаецца камандаванню ваеннай часткі. Пасля атрымання дзяржаўнай узнагароды яны вызваляюцца ад крымінальнай адказнасці або ад прызначанага пакарання, і судзімасць анулюецца.

Каментары1

  • Лапата
    16.10.2024
    То рускі мірок і пуцінская эліта, якая забівае і гвалтуе, і за свае злачынстаы не ў турму ідзе, а на вайну каб забіваць яшчэ болей.

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Усе навіны →
Усе навіны

Як тэлешоу дапамаглі знізіць колькасць разводаў у Паўднёвай Карэі2

Анастасія Нюфер з ЗША, вызваленая ў Беларусі ў дзень выбараў, апублікавала першае фота

Два гомельскія кур‘еры забралі 100 тысяч у 87-гадовай жанчыны, кінулі куратара і пачалі салодкае жыццё5

У 35 гадоў памёр падпалкоўнік, які займаўся асабліва важнымі справамі ў цэнтральным апараце МУС7

Мус мока. Як насіць самы модны колер гэтага года?12

Адміністрацыя Трампа скарачае штат USAID у 30 разоў8

На мяжу вярнулася чарга з аўтамабіляў1

Міліцыя расказала, што рабіць пры шантажы інтымнымі фота ў Сеціве

Пошта не перасылае грошы некаторым палітвязням

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць