Падобна, яго напужалі выбухі пэйджараў у Ліване.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_09/lukaenka_telefon240927-srwbu.jpg.webp)
Фота БелТА
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі створаць свой мабільны тэлефон.
Такі анонс ён зрабіў на выступе перад студэнтамі БДУІР, піша БелТА.
На гэтую думку Лукашэнкі наштурхнулі выбухі пэйджараў, тэлефонаў і іншых сродкаў сувязі ў Ліване.
«І айчынны мабільны тэлефон, пра які шмат-шмат цяпер кажуць, мы таксама зробім. Абавязаны зрабіць, таму што гаджэты сёння, як вы бачылі ў апошні час, ператварылі ў баявую зброю. Гэта ўжо пытанне нацыянальнай бяспекі», — лічыць Лукашэнка.
Паводле яго, у айчынным тэлефоне павінна быць сваё праграмнае забеспячэнне.
Каментары
Давай, малайца.