Свет66

Чаму Пуцін так апантаны кілерам Красікавым і быў гатовы яго мяняць нават на Навальнага?

Заходнія выведкі лічаць, што Красікаў быў асабістым целаахоўнікам Пуціна і мог быць датычным да забойства Анатоля Сабчака.

Вадзім Красікаў і момант яго сустрэчы з Уладзімірам Пуціным пасля вялікага абмену вязнямі паміж Расіяй і Захадам. Фота: Bellingcat, скрыншот відэа

Як паведамляе нямецкае выданне Bild са спасылкай на крыніцы ў заходніх выведках, расійскі кілер і агент ФСБ Вадзім Красікаў мог сыграць істотную ролю ў прыходзе Уладзіміра Пуціна да ўлады ў Расіі.

Адной з праяваў такой ролі Красікава мог стаць яго ўдзел у забойстве Анатоля Сабчака, палітычнага настаўніка Пуціна, падазраюць заходнія выведкі.

Калі ў 1991 годзе Анатоль Сабчак стаў першым мэрам Санкт-Пецярбурга, ён прызначыў Уладзіміра Пуціна старшынёй Камітэта па знешніх сувязях мэрыі. У 1995 годзе Пуцін кіраваў выбарчай кампаніяй Сабчака дзеля захавання ягонай пасады мэра, але пераабрання не адбылося, і тады Пуцін адмовіўся працаваць з новым мэрам і пакінуў усе пасады.

У 2000-м Пуцін прызначыў Сабчака сваёй даверанай асобай на першых прэзідэнцкіх выбарах. У той год падчас адной з перадвыбарных працоўных паездак Сабчак раптоўна памёр (афіцыйная прычына — сардэчны прыступ), аднак сваякі палітыка меркавалі, што ён быў забіты.

Анатоль Сабчак і Уладзімір Пуцін, 1994 год. Фота: Dmitry Lovetsky / AP

Bild сцвярджае, што заходнія выведкі разглядаюць версію аб дачыненні Пуціна і Красікава да забойства Сабчака як цалкам імаверную і мяркуюць, што Пуцін вельмі асцерагаўся магчымай помсты з боку Красікава за недастатковыя намаганні Крамля па ягоным вызваленні з нямецкай турмы.

Пуцін не хацеў, каб з цягам часу Красікаў пайшоў на ўгоду з уладамі Германіі і раскрыў ім важную і небяспечную для Крамля інфармацыю, таму быў гатовы мяняць Красікава нават на Аляксея Навальнага, чаго не адбылося з-за ягонай смерці ў расійскай калоніі.

Па даных The Wall Street Journal, у 1990-я Красікаў быў асабістым целаахоўнікам Пуціна. Выданне сцвярджае, што яны разам наведвалі стрэльбішча.

На апантанасць Пуціна Красікавым таксама звяртаюць увагу высокапастаўленыя суразмоўцы выданняў The New York Times і The Washington Post, якія ўдзельнічалі ў арганізацыі маштабнага абмену вязнямі паміж Расіяй і Захадам.

Так, спецпрадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Джэймс Рубін заявіў The New York Times, што Пуцін лічыць Красікава сваім сябрам і толькі за аднаго яго Расія ў ходзе абмену вызваліла 12 расійскіх апазіцыянераў. А крыніца The Washington Post дадала, што «ў Пуціна ў галаве быў толькі Красікаў».

У відэа, якое распаўсюдзіла расійская прапаганда пасля абмену вязнямі, было бачна, што Пуцін асабіста і з вялікай пышнасцю сустракаў сваіх вызваленых агентаў у маскоўскім аэрапорце «Унукава», высцеліўшы ім чырвоную дарожку і выстраіўшы дзеля іх ганаровую варту.

Вадзім Красікаў стаў адзіным мужчынам сярод вызваленых агентаў, якому Пуцін не проста паціснуў руку, але і прылюдна абняў.

Каментары6

  • Гы
    02.08.2024
    Недзе загрусціў адзін палкоўнік, бо пуцін прылюдна яго так не абдымае)
  • Ці так гэта?
    02.08.2024
    Ой, ня веру што ён быў гатовы мяняць яго на Навальнага...нагадайце ка што з Навальным здарылася
  • Ihar
    02.08.2024
    Бывалы, скорее это сообщение "мы своих не бросаем", чтобы другие киллеры были верны

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»40

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Два гомельскія кур‘еры забралі 100 тысяч у 87-гадовай жанчыны, кінулі куратара і пачалі салодкае жыццё5

У 35 гадоў памёр падпалкоўнік, які займаўся асабліва важнымі справамі ў цэнтральным апараце МУС7

Мус мока. Як насіць самы модны колер гэтага года?12

Адміністрацыя Трампа скарачае штат USAID у 30 разоў8

На мяжу вярнулася чарга з аўтамабіляў1

Міліцыя расказала, што рабіць пры шантажы інтымнымі фота ў Сеціве

Пошта не перасылае грошы некаторым палітвязням

Трамп увёў тарыфы для Кітая і хоча абкласці імі Еўрасаюз. Ці закране Беларусь?4

У 2024 годзе ў Польшчы затрымалі больш за 900 беларусаў, якія нелегальна працавалі ў краіне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»40

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць