Пры спыненні тэхналагічных аб'ектаў персанал спрацаваў дакладна і ўпэўнена, кажуць на прадпрыемстве.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_07/mazyr240716-ovyta.jpg.webp)
Фота: Мазырскі нафтаперапрацоўшчык
Сітуацыю пракаментаваў генеральны дырэктар ААТ «Мазырскі НПЗ» Віталь Паўлаў.
«Надзвычайная сітуацыя ў Гомельскай вобласці адбілася таксама на працы Мазырскага НПЗ. Пры спыненні тэхналагічных аб'ектаў персанал спрацаваў дакладна і ўпэўнена. У дадзены момант аднаўляецца энергазабеспячэнне і праводзяцца мерапрыемствы па пуску і забеспячэнні працы тэхналагічных аб'ектаў завода ў адпаведнасці з рэгламентам», — цытуе словы кіраўніка прадпрыемства тэлеграм-канал «Мазырскі нафтаперапрацоўшчык».
Каментары