Свет5656

Польшча разглядае магчымасць закрыць рэшту пераходаў на мяжы з Беларуссю

Польскія ўлады разглядаюць магчымасць закрыць два яшчэ дзейныя памежныя пераходы на мяжы з Беларуссю, заявіў увечары 22 чэрвеня ў эфіры тэлеканала TVN24 міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле слоў Сікорскага, пакуль у Варшаве вывучаюць пытанне, «ці будзе гэта адчувальна для польскай эканомікі». Ён заявіў, што такую магчымасць разглядаюць «у сувязі з дзеяннямі Беларусі».

Асноўная прычына — сітуацыя з інспіраваным рэжымамі Лукашэнкі і Пуціна мігранцкім крызісам на мяжы, які цягнецца ўжо з 2021 года, а апошнім часам зноў абвастрыўся.

«Фіны закрылі памежныя пераходы з Расіяй, і праблемы скончыліся», — дадаў міністр.

Цяпер на польска-беларускай мяжы дзейнічаюць усяго два пункты пропуску: «Кукурыкі» («Казловічы») для грузавых перавозак і «Тарэспаль» («Брэст») — для легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў.

Раней, у канцы мая, прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск, наадварот, заяўляў, што магчымае адкрыццё КПП «Баброўнікі» на мяжы з Беларуссю, закрытага 10 лютага 2023 года. Але непасрэдна пасля гэтых слоў адбыўся новы віток мігранцкага крызісу, у ходзе якога нават загінуў польскі вайсковец. Таму гэтыя планы адразу сталі неактуальнымі.

Каментары56

  • Леха
    22.06.2024
    Англасакс
  • Моўны патруль
    22.06.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Саксаангл
    22.06.2024
    Вось цікава. А што ў такім разе рабіць беларусам у якіх сканьчаецца ДНЖ/віза? У Беларусь яны фізычна не змогуць выехаць. У іншыя краіны іх таксама ніхто не пусьціць. І знаходзіцца ў Польшчы нельга. Іх будуць садзіць у турму, нейкія лягеры? Ці неяк дэпартаваць пад канвоем?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Усе навіны →
Усе навіны

У канале ГУБАЗіКа з’явілася дзіўнае сцвярджэнне пра адміна «Беларускага Гаюна»3

УСУ пачалі новы наступ на Курскім кірунку 

Хлопец падняў дзяўчыну на рукі, упаў — і апынуўся на інвалідным вазку. Але не здаецца1

У ПВТ з'явілася 48 новых рэзідэнтаў, 15 — з замежным капіталам3

Сілавікі затрымалі не толькі брата палітычнага эмігранта з Гомеля, але і яго бацьку1

Падлетку са Жлобіна далі хатнюю хімію за тое, што сарваў дзяржаўны сцяг2

Азербайджан спыніў у краіне дзейнасць «Рассупрацоўніцтва»9

Лукашэнка заявіў пра ўзмацненне паўнамоцтваў мясцовай улады ў дачыненні да прыватнага сектара9

У «Мінск-Свеце» сёння здарыўся патоп4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць