Свет2727

Папулярны польскі банк стаў блакаваць беларусам доступ да анлайн-акаўнтаў. Што здарылася?

Польскі банк Santander выпусціў «унутраны дакумент», паводле якога грамадзянам Беларусі без папярэдняга паведамлення блакуюць доступ да мабільнага дадатку банка і анлайн-банкінгу, паведаміў тэлеграм-канал «Беларусы ў Польшчы».

Фота: Santander Bank Polska

Па словах беларусаў, якія сутыкнуліся з такім блакаваннем, доступ да акаўнта можна разблакаваць, калі прынесці ў аддзяленне банка дазвол на жыхарства ў Польшчы ці ў краінах ЕС, сапраўдны цягам найбліжэйшых 12 месяцаў.

Паводле наяўнай інфармацыі, блакаванне звязанае з новымі правіламі, якія польскія ўлады прынялі днямі для грамадзян Беларусі і Расіі.

Цяпер грошы на рахунак усё яшчэ можна атрымліваць, але здымаць іх можна толькі ў аддзяленні банка. Папулярная ў Польшчы сістэма мабільных плацяжоў BLIK у некаторых карыстальнікаў таксама недаступная. Перавод злотых у іншы банк магчымы з камісіяй 10 злотых (каля 2,5 еўра), у замежнай валюце камісія большая.

Для разблакавання рахунку неабходна паказаць пластыкавае пасведчанне аб наяўнасці ДНЖ. Штампу ў пашпарце аб тым, што дакументы знаходзяцца на разглядзе, ці нават паперы, што прынята адпаведнае рашэнне, будзе недастаткова.

Акрамя таго, па словах кансультантаў Santander, гэтыя новаўвядзенні закрануць усе банкі, у якіх да гэтага часу рахункі беларусам адкрывалі проста па пашпарце.

Каментары27

  • Раб
    27.05.2024
    Пастка зачынілася. Welcome to n
    eo-feudalism
  • Лол
    27.05.2024
    Дзякуй прэзідэнт-элект. Яна эфектыўна вырашыла пытанне санкцый. Цяпер мы бачым, што яны эфектыўныя.
  • Влад
    27.05.2024
    Хиба так и трэба. 

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»34

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Мус мока. Як насіць самы модны колер гэтага года?11

Адміністрацыя Трампа скарачае штат USAID у 30 разоў8

На мяжу вярнулася чарга з аўтамабіляў1

Міліцыя расказала, што рабіць пры шантажы інтымнымі фота ў Сеціве

Пошта не перасылае грошы некаторым палітвязням

Трамп увёў тарыфы для Кітая і хоча абкласці імі Еўрасаюз. Ці закране Беларусь?4

У 2024 годзе ў Польшчы затрымалі больш за 900 беларусаў, якія нелегальна працавалі ў краіне3

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?1

Гэтую садавіну людзі масава спажываюць зімой. А яна літаральна нашпігаваная хіміяй9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»34

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць