3 красавіка Святлана Ціханоўская ў рэзідэнцыі амбасадара Нарвегіі ў Вільні сустрэлася з кронпрынцам Нарвегіі Хоканам. Разам з ёй у сустрэчы з беларускага боку бралі ўдзел старшы дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка, былая палітзняволеная Ася Булыбенка, журналістка і аналітык Ганна Любакова.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_04/2024-04-03173600-y7xmz.jpg.webp)
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі сітуацыю з палітвязнямі, Ціханоўская расказала нарвежскаму прынцу пра ўмовы ў турмах і пра тое, што шмат з якімі палітвязнямі, у тым ліку і з яе мужам Сяргеем Ціханоўскім, працяглы час няма аніякай сувязі. Ася Булыбенка дадаткова ілюстравала сітуацыю расказам пра асабісты досвед зняволення.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_04/2024-04-03173604-fjott.jpg.webp)
Ганна Любакова расказала пра рэпрэсіі супраць журналістаў і пра важнасць падтрымкі незалежных беларускіх медыя, якія супрацьстаяь расійскай прапагандзе ў Беларусі.
Франак Вячорка сфакусаваўся на тым, як у цяперашніх умовах працуюць дэмакратычныя сілы і грамадзянская супольнасць.
Кронпрынцу Хокану 50 гадоў, ён з цягам часу мае ўспадкаваць нарвежскі трон пасля свайго бацькі, цяперашняга караля Харальда V. Каралю Харальду ўжо 87 гадоў, а на троне ён знаходзіцца з 1991 года.
Чытайце таксама:
Ціханоўская ўзнагародзіла прэзідэнта Чэхіі Крыжам добрасуседства
Ціханоўская: Мы кажам «Дзень Волі», а разумеем, што ўся краіна апынулася ў закладніках
Каментары