«У нас Эйсманту можна ўсё?» Бондарава атакавала кіраўніка БТ за навагодні канцэрт
Інфаказачка Вольга Бандарава пачала новы крыжовы паход. Яе ўвагу прыцягнуў канцэрт «Навагодняя спёка» на тэлеканале «НТВ-Беларусь». Ён выйшаў у эфір яшчэ пяць дзён таму, у навагоднюю ноч, але толькі цяпер нехта звярнуў на яго ўвагу інфаказачкі.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_10/volhabondarava-vtdou.jpg.webp)
У канцэрце выступалі расійскія поп-зоркі Асці, Глюкоза, Дзіма Білан, Ані Лорак, якія ўдзельнічалі ў «аголенай вечарынцы» блогеркі Насці Іўлеевай. Сам факт вечарынкі выклікаў абурэнне шавіністычных колаў у Расіі, але для Беларусі, натуральна, гэта не мае ніякага значэння.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_01/hq720-qoqlf.jpg.webp)
Тым не менш Бондарава рашуча пратэстуе: «Працягнем тэму нахабнага дэманстратыўнага наплявальніцтва на нацыянальную Канстытуцыю і мараль беларускага народа з боку тэлевізіёншчыкаў. … Суграмадзяне, я прашу вас напісаць звароты ў Міністэрства інфармацыі з патрабаваннем абараніць культурную прастору Беларусі ад дэструктыву. У Расіі гэтых бл* дзей жорстка выпілавалі. А ў нас Эйсманту можна ўсё? А чаго адразу відэа голай вечарынкі не ўрубіў?».
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2020_06/05_eysmont_20200608_zam_tutby_phsl-iu2f8.jpg.webp)
Адметна, што ў галаве ў Бондаравай няма ніякага разумення наконт іерархіі беларускай улады — Іван Эйсмант як старшыня Белтэлерадыёкампаніі не падпарадкоўваецца Міністэрству інфармацыі (у адрозненне ад яго калег з АНТ і СТБ). Кіраўнік БТ напрамую адказвае перад Аляксандрам Лукашэнкам.
Каментары