Грамадства1414

Лукашэнка зноў хрыпіць, на сённяшняй нарадзе ён выглядаў хваравіта

Інфармацыю пра здароўе Аляксандра Лукашэнкі яго прэс-служба дае вельмі рэдка.

Лукашэнка на нарадзе 19 снежня 2023 года. Фота: яго прэс-служба

На нарадзе па меліярацыі і працы Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі, якая праходзіла 19 снежня і на якой зноў дасталася Галоўчанку, голас Аляксандра Лукашэнкі быў моцна ахрыплым. Выглядала, што слязіліся вочы. 

Нагадаем, калі ў маі 2023 года палітык захварэў, ён знік на пяць дзён. На 9 Мая ён быў на парадзе ў Маскве, дзе заўважылі бінт на яго руцэ. Лукашэнка не змог прайсці з іншымі кіраўнікамі дзяржаў некалькі соцень метраў ад трыбуны да Аляксандраўскага сада, яго везлі асобна электрамабілем. Пасля гэтага ўвечары ён першы раз за час свайго кіравання не змог прачытаць прамову на ўскладанні кветак на плошчы Перамогі, за яго гэта зрабіў міністр абароны Віктар Хрэнін. 

Толькі 15 мая Лукашэнку паказалі народу — ён наведваў камандны пункт ВПС і войскаў СПА. На моцна рэтушаваным фота БелТА ён выглядаў васковай фігурай.

Лукашэнка 15 мая 2023 года на рэтушаваным фота БелТА

Пазней палітык сказаў, што ў яго быў адэнавірус. І дадаў, што паміраць не збіраецца і «мучыцца вы са мной будзеце доўга».

А 23 лістапада, сустракаючы Пуціна на саміце АДКБ у Мінску, Лукашэнка дзіўна дрыжаў. Раней такое дрыжанне ў аб'ектыў не трапляла.

Такі трэмар можа быць як прыкметай старэння, так і сімптомам хваробаў або эмацыйнага напружання.

Каментары14

  • пришло время
    19.12.2023
    давай,саша.давай. 90 проц. Беларусов ждут.А с карпенковым мы справимся.
  • Жвір
    19.12.2023
    І я хрыпу, злавіў кавід у Істанбуле... Ня лётайце самалётамі турэцкіх авіякампаніяў ! І не кажыце, што вас не папярэджвалі, калі што...
  • Узі
    19.12.2023
    Сматрашчы, пакуль жыва гэтая пачвара іншай ідэі ня будзе

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна атрымала першыя французскія знішчальнікі Mirage1

З аўкцыёну ў Беларусі прадаюць дзесяцідаляравую купюру чырвонага колеру стогадовай даўніны3

Мінпрацы абяцае беларусам бонусы за пераезд у вёску8

У канале ГУБАЗіКа з’явілася дзіўнае сцвярджэнне пра адміна «Беларускага Гаюна»3

УСУ пачалі новы наступ на Курскім кірунку 

Хлопец падняў дзяўчыну на рукі, упаў — і апынуўся на інвалідным вазку. Але не здаецца1

У ПВТ з'явілася 48 новых рэзідэнтаў, 15 — з замежным капіталам3

Сілавікі затрымалі не толькі брата палітычнага эмігранта з Гомеля, але і яго бацьку1

Падлетку са Жлобіна далі хатнюю хімію за тое, што сарваў дзяржаўны сцяг2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць