Усяго патроху66

Дзмітрый Калдун расказаў, як расійскі прадзюсар Дробыш не пускаў яго на «Еўрабачанне» ад Беларусі

Але дапамог юрыдычны казус.

Беларускі спявак Дзмітрый Калдун распавёў, з якімі цяжкасцямі трапіў на «Еўрабачанне».

У 2007 годзе Калдун выступіў з песняй Work Your Magic і заняў 6-е месца на конкурсе, гэта рэкорд Беларусі за ўсе гады ўдзелу ў конкурсе.

Інтэрв’ю са спеваком з’явілася на ютуб-канале вядучай расійскай «Фабрыкі зорак» Яны Чурыкавай. Калдун быў пераможцам аднаго з сезонаў «Фабрыкі», пасля чаго яго раскруткай заняўся расійскі прадзюсар Віктар Дробыш.

«Ён быў заняты абсалютна іншымі артыстамі. Урэшце я вырашыў, што трэба нешта рабіць. Вырашыў, што трэба паспрабаваць ехаць на «Еўрабачанне». …

А Дробыш як раз-такі адгаворваў ехаць, ён сказаў: «Не-не, нікуды ты не паедзеш. У мяне ўжо быў негатыўны досвед з Наташай Падольскай, я незадаволены вынікам, ты нікуды не паедзеш»…

Я кажу: «Паглядзім» — і сыходжу. Праз некаторы час, я кажу: «Я ўсё ж такі вырашыў. Дапамажыце мне, калі ласка, Віктар Якаўлевіч». Неяк яго ўгаварыць хацеў».

Калдун патлумачыў, што Дробыш даў яму песню, якую ўжо выконваў нейкі фінскі гурт. А гэта забаронена правіламі «Еўрабачання».

«У мяне заставаўся адзін дзень, я знайшоў свой стары дэмазапіс, які я запісваў яшчэ да «Фабрыкі» ў Мінску. Я ўзяў гэтую песню і адправіў на адборачны ў Беларусі. І прайшоў. Я ўдзельнічаў разам з усімі ў гэтым адборы. Далей мяне выклікалі ў Міністэрства культуры і сказалі: «Дзмітрый, ну, усё ясна. Але мяняйце песню». Дробыш у гэтым ніяк не ўдзельнічаў, не здымаў проста трубку, у мяне не было з ім сувязі. І ў самы апошні момант нейкім чынам я сустрэўся з Філіпам Кіркоравым, ён мне прапанаваў на выбар дзве песні. Я ўжо адабраўся, выйграў нацыянальны адбор у Беларусі — гэта ўсё, зноў жа, адбывалася без Дробыша, — стаў афіцыйным прадстаўніком краіны. І тут з'явіўся Дробыш, ён сказаў, што я нікуды не паеду. Нейкая такая блытаніна.

«Ты нікуды не едзеш, у цябе са мной кантракт», — сказаў Дробыш. Гэта для мяне стала адкрыццём, мы пайшлі разбірацца, прыйшоў Філіп, прыйшоў Віктар Якаўлевіч, прыйшоў Аляксандр Ціхановіч, які быў кіраўніком адбору. Яшчэ нейкія асобы… Там не прыйшлі мы да агульнага назоўніка, Дробыш стаяў на сваім.

Але я прыняў рашэнне: мне дакладна трэба ехаць на «Еўрабачанне». Потым нейкім загадкавым чынам для мяне гэтая сітуацыя разрулілася, умяшалася кіраўніцтва Першага канала», — расказаў Калдун.

Па яго словах, дапамог юрыдычны казус. Паколькі Калдун быў грамадзянінам Беларусі, яго кантракт з Дробышам павінны былі зарэгістраваць у міграцыйнай службе. Гэтага зроблена не было, таму дамову з прадзюсарам анулявалі.

Каментары6

  • Woodoo Cult
    04.12.2023
    Очынь инцирэсна нам эці сабыція из жизни масквичей. Рэдакцыя, дяржитя в курсе.
  • даведка
    04.12.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Луса
    04.12.2023
    Колдуй уже вне Беларуси. Ты и твой брат для нас никто.

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Усе навіны →
Усе навіны

Як тэлешоу дапамаглі знізіць колькасць разводаў у Паўднёвай Карэі2

Анастасія Нюфер з ЗША, вызваленая ў Беларусі ў дзень выбараў, апублікавала першае фота

Два гомельскія кур‘еры забралі 100 тысяч у 87-гадовай жанчыны, кінулі куратара і пачалі салодкае жыццё5

У 35 гадоў памёр падпалкоўнік, які займаўся асабліва важнымі справамі ў цэнтральным апараце МУС7

Мус мока. Як насіць самы модны колер гэтага года?12

Адміністрацыя Трампа скарачае штат USAID у 30 разоў8

На мяжу вярнулася чарга з аўтамабіляў1

Міліцыя расказала, што рабіць пры шантажы інтымнымі фота ў Сеціве

Пошта не перасылае грошы некаторым палітвязням

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць