Грамадства44

Як агенты трапляюць за мяжу і ці спрабавалі спецслужбісты запісацца ў шэрагі «Кіберпартызан»

Прадстаўніца «Кіберпартызан» Юліяна Шаметавец у выпуску «Ток» распавяла, як актывісты спрабавалі выкарыстоўваць агентаў у сваіх мэтах.

Юлія Шаметавец Юлия Шеметовец Yulia Shemetavets
Юліяна Шаметавец кажа, што «Кіберпартызаны» часам выкарыстоўвалі агентаў у сваіх мэтах. Скрын відэа «Ток»

Спробы агентаў увайсці ў атачэнне «Кіберпартызан»

Шаметавец адзначае, што ў атачэнне «Кіберпартызан» спрабавалі патрапіць агенты, якія выдавалі сябе за айцішнікаў. Такіх людзей атрымалася ідэнтыфікаваць. Але цяжка вызначыць іх прыналежнасць да канкрэтнай краіны. Па словах Юліі, гэта хутчэй за ўсё былі беларусы.

На яе думку, сёння ў расейцаў няма рэсурсаў і часу, бо ім трэба абараняць свае сістэмы ад атак украінскіх групаў, заходніх спецслужбаў.

Прадстаўніца «Кіберпартызан» распавяла, што з агентамі не заўсёды разрывалі кантакты.

«Калі агент хоча, напрыклад, пратэставаць «Партызанскі тэлеграм», то няхай працуе і робіць нешта добрае», —

выказвае сваё бачанне жанчына. І адзначае, што агенты ніколі не маглі атрымаць доступ да «адчувальнай» інфармацыі, з якой працуе вельмі абмежаванае кола актывістаў: «Гэта не дзесяць і не пяць чалавек. Усе разумеюць рызыкі і ўзроўні доступу».

Якіх агентаў Лукашэнка пасылае за мяжу

На погляд Шаметавец, сярод агентаў, якіх Лукашэнка пасылае за мяжу, абсалютна розныя людзі. Некаторыя завербаваныя, некаторыя прайшлі спецыяльнае навучанне.

«Есць вельмі цікавыя выпадкі (хаця гэта практыка не толькі беларускіх спецслужб) вярбоўкі злачынцаў проста з турмы. Гэта крымінальнікі, людзі, якія не з палітычных матываў апынуліся ў турме. Яны ім робяць дакументы аб іх пераследзе з палітычных матываў і адпраўляюць у Еўропу», —

распавядае Юліяна і дадае, што сярод «Кіберпартызан» ёсць чалавек, які адказны за праверку такіх людзей. Менавіта ён выкрывае крымінальнікаў, якіх, па словах жанчыны, дастаткова многа.

Як гаворыць Шаметавец, такія людзі атрымліваюць і статус уцекача і нейкія грошы. Гэта здараецца з-за таго, што ў еўрапейскіх структур няма рэсурсаў для праверкі. Таму праца «Кіберпартызан» і ў тым, каб даносіць да іх такую інфармацыю, даваць спісы.

«Выкрылася сістэма агентаў, якая дагэтуль была. Плюс людзі самі перайшлі да нас з боку рэжыму і маглі шмат што пацвердзіць», — гаворыць Шаметавец.

На пытанне, навошта рэжыму дасылаць сваіх агентаў, прадстаўніца «Кіберпартызан» адказала, што галоўная мэта ў такіх людзей — раз'яднанне, збор інфармацыі, асабліва аб дапамозе Украіне:

«Гэта пытанне рэгіянальнай бяспекі. Рэжым зацікаўлены ў працы на разʼяднанне, супраць беларускіх палітычных сілаў, якія знаходзяцца за мяжою. Цяпер нас нашмат больш. Гэта не апазіцыя мінулага часу. Ёсць новыя рэчы, новыя медыя, праграмы. І, зразумела, ім карысна працаваць супраць іх».

Глядзіце цалкам:

Каментары4

  • Загадка пра стрэл пад Ліозна
    29.08.2023
    Загадка на два пальцы, раскажы лепей пра агента з пазыўным Валет, што пад Ліозна голым торсам бараніў інтарэсы крамля.
  • Р6619
    30.08.2023
    МалайцА Юльяна, спакойна, упэўнена,талкова! Супраціву +.
  • свабода мае цЭну
    19.04.2024
    выглядяе так, што беларусам нібыта норм , што ў некай невядомай групы асоб есьць УСІ іх асабістыя дадзеныя, якімі яны карыстаюцца, як ім уздумаецца, бо "свабода мае цЭну"

    бйеларуска , блін 

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»33

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп увёў тарыфы для Кітая і хоча абкласці імі Еўрасаюз. Ці закране Беларусь?4

У 2024 годзе ў Польшчы затрымалі больш за 900 беларусаў, якія нелегальна працавалі ў краіне3

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?1

Гэтую садавіну людзі масава спажываюць зімой. А яна літаральна нашпігаваная хіміяй9

Створаны асфальт, які сам сябе рамантуе і аднаўляе6

«Кінуў і забыўся». У ЗША стварылі ўдарны дрон у выглядзе мяча для амерыканскага футболу2

У Вільні і Варшаве запускаецца адукацыйная праграма «Журфак па суботах», якая будзе рыхтаваць кадры для незалежных медыяў12

У Акадэміі навук прапануюць забараніць металашукальнікі9

Трамп уводзіць санкцыі супраць Міжнароднага крымінальнага суда21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»33

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць