Культура11

У беларускага тэатра можа з’явіцца свой будынак у Варшаве. Дзе і як падпісаць петыцыю

Увесь гэты тыдзень беларусы Варшавы дзеляцца захопленымі водгукамі пра спектакль «Плошча Перамогі». Аднак не ўсе ведаюць, што сваю прэм’еру Купалаўцы рыхтавалі літаральна на каленях — без уласнай сцэны і памяшкання для рэпетыцый. Калі адбудзецца наступны паказ спектакля — невядома. І не факт, што адбудзецца: няма пляцоўкі, піша «Будзьма».

Валянціна Гарцуева падчас рэпетыцыі спектакля. Фота: Будзьма

Вырашаць пытанне прапануе фундацыя INEXKULT на чале з Вольгай Кулікоўскай. Пры падтрымцы творчага асяроддзя і шырокіх колаў беларускай публікі яна запусціла петыцыю, у якой просіць вылучыць памяшканне на тэрыторыі Варшавы, дзе мог бы весці сваю дзейнасць Беларускі тэатр. Новая прастора будзе адкрытая для ўсіх незалежных беларускіх калектываў.

«Гэта будзе пляцоўка для разнастайных ініцыятыў і дыскусій», — мараць у INEXKULT. Месца для сустрэч, імпрэз, адукацыі, навукі і вольнага часу. Памяшканне, дзе беларускія артысты і рэжысёры нарэшце змогуць спакойна ствараць свае пастаноўкі:

«Маючы прастору і працуючы як партнёры, мы зможам больш, але, перш за ўсё, зможам дамаўляцца міжсобку і засяроджвацца на творчых планах»…

Ініцыятыву ўжо падтрымалі вядомыя беларусы:

«І — калі вы ў Варшаве — варта, можна і трэба падпісаць петыцыю ў падтрымку беларускага тэатру. Было б цудоўна мець у Варшаве такі тэатр. Свой», — падзяліўся думкамі пісьменнік Альгерд Бахарэвіч.

«Не памятаю, калі апошні раз мы так імкліва рабілі такія маштабныя пастаноўкі як «Плошча Перамогі». Ды справа не ў хуткасці, а ў тым, што нягледзячы на гэтую хуткасць усё атрымалася няблага, як мне падаецца. Вось калі б у нас было сваё ўласнае памяшканне, з якога не трэба бегчы праз дзве гадзіны, свая сцэна, хваліцца на гэты конт не давялося б. І смешна, і крыўдна. Але з’явілася добрая ініцыятыва @inexkult. І цяпер ёсць надзея, што ўсё атрымаецца з вашай дапамогай. Калі ласка, падпішыце петыцыю аб вылучэнні памяшкання, дзе зможа месціцца беларускі тэатр», — выказалася купалаўка Валянціна Гарцуева.

Падпісаць петыцыю можна будзе перад усімі спектаклямі INEX ФЭСТ у жніўні, а таксама ў:

  • Бар Karma crew Warsaw (Aleja 3 Maja 15, Warszawa)
  • BackDoor Bar Warszawa (Chmielna 7/9, Warszawa)
  • Teatr Powszechny Warszawa (Jana Zamoyskiego 20)
  • Teatr TR Warszawa (Marszałkowska 8)
  • Teatr WAM Warszawa (Zgrupowania AK «Kampinos» 15)

Акрамя таго, кожны можа атрымаць бланк і самастойна збіраць подпісы. На гэты час вядома, што петыцыю падпісалі ўжо больш за паўтысячы чалавек. Збор будзе доўжыцца да канца жніўня і, магчыма, працягнецца ў верасні.

Каментары1

  • Варшафяк
    17.08.2023
    А Белдом, а куча фриковатых фундаций не могут дать? В конце концов что со зданием которое дал Моравецкий-Дуда Тихановской в Ваве?

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»34

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

У 35 гадоў памёр падпалкоўнік, які займаўся асабліва важнымі справамі ў цэнтральным апараце МУС7

Мус мока. Як насіць самы модны колер гэтага года?11

Адміністрацыя Трампа скарачае штат USAID у 30 разоў8

На мяжу вярнулася чарга з аўтамабіляў1

Міліцыя расказала, што рабіць пры шантажы інтымнымі фота ў Сеціве

Пошта не перасылае грошы некаторым палітвязням

Трамп увёў тарыфы для Кітая і хоча абкласці імі Еўрасаюз. Ці закране Беларусь?4

У 2024 годзе ў Польшчы затрымалі больш за 900 беларусаў, якія нелегальна працавалі ў краіне3

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»34

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць