Грамадства1313

Генеральны сакратар беларускага Чырвонага Крыжа з'ездзіў у «ДНР» і папазіраваў там з Z

Расійскі рэсурс Sputnik паведаміў пра паездку генеральнага сакратара Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Дзмітрыя Шаўцова на акупаваныя тэрыторыі Украіны, у т. зв. «ДНР». Нейтральнасці ён там не трымаўся.

Скрыншот з відэа. На рукаве камізэлькі ў Дзмітрыя Шаўцова — літара Z

Прадстаўнік беларускага Чырвонага Крыжа гаварыў шчымлівыя словы пра дзяцей, якіх вывозілі з акупаваных тэрыторый у Беларусь:

«Калі прыязджаеш да іх дадому, разумееш, наколькі жудасна тое, што адбываецца цяпер. Самае крыўднае, што праз амбіцыі дарослых людзей губляецца дзяцінства ў нашых дзетак. Я не падзяляю беларускіх дзетак, дзяцей украінскіх і дзяцей Данбаса. Яны ўсе дзеці».

А вось бок у вайне ён затое займае самы што ні на ёсць выразны: на рукаве ў Дзмітрыя Шаўцова красуецца сімвал расійскай агрэсіі — лацінская літара Z.

Між тым у статуце Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа чорным па белым напісана:

«Для таго, каб карыстацца даверам, рух не аддае перавагі ні адной з бакоў падчас ваенных дзеянняў і ніколі не ўмешваецца ў супярэчнасці палітычнага, расавага, рэлігійнага або ідэалагічнага характару».

Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа — цалкам праўладная арганізацыя, якая безагаворачна падтрымлівае рэжым Лукашэнкі ва ўсіх яго дзеяннях як на словах, так і на справе. Сяброў гэтай арганізацыі, напрыклад, заўсёды ўключаюць у склад выбарчых камісій, і яны актыўна ўдзельнічаюць у фальсіфікацыі выбараў рознага ўзроўню. Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Ганна Смаляк нядаўна публічна падтрымала размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі. Пра гэта яна заявіла ў эфіры гомельскага тэлебачання.

Каментары13

  • Bhagawan
    13.07.2023
    Što i patrabavałasia dakazać. Biełaruskujy čyrvony kryž - praŭładnaja struktura pa asvojvańniu hroșaj. Neutralnaściu tam navat nie pachnie. Mižnarodny čyrvony kryž musić admovicca ad betaj padścilki....
  • Глянь ты на яго, нешта там ен то раздяляе, то не раздяляе
    13.07.2023
    Зэд дэад, бэйби, зэд дэад...
  • Ведаю пра што пішу
    13.07.2023
    Варта напісаць скаргу калектыўную у штаб-кватэру Чырвонага Крыжа ў Швейцарыі і распавесьці пра ўсе паскудствы каторыя робіць беларускі аддзел Чырвонага Крыжа - саўдзел у фальсіфікацыі выбараў (кожныя выбары ў камісіі ўключаюць людзей ад гэтага ГОНГА і яны зацвяржаюць падтасоўкі), абыякавасьцт да катаваньняў у турмах - не прынялі ніводнай заявы, не спрабавалі нават патрапіць у турмы каб дапамагчы вязьням.

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус атрымаў перавод з-за мяжы на «няўдалую» суму. Аддаў больш камісіі, чым атрымаў на рукі3

Беларус прымусіў Канстытуцыйны суд пераглядзець заканадаўства6

Украіна атрымала першыя французскія знішчальнікі Mirage1

З аўкцыёну ў Беларусі прадаюць дзесяцідаляравую купюру чырвонага колеру стогадовай даўніны3

Мінпрацы абяцае беларусам бонусы за пераезд у вёску8

У канале ГУБАЗіКа з’явілася дзіўнае сцвярджэнне пра адміна «Беларускага Гаюна»3

УСУ пачалі новы наступ на Курскім кірунку 

Хлопец падняў дзяўчыну на рукі, упаў — і апынуўся на інвалідным вазку. Але не здаецца1

У ПВТ з'явілася 48 новых рэзідэнтаў, 15 — з замежным капіталам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць