«Завочна вы мяне можаце нават расстраляць». Герасіменя адрэагавала на вынесены ёй прысуд
Аляксандра Герасіменя спакойна і з гумарам успрыняла вынесены ёй сёння лукашэнкаўскім судом завочны прысуд.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2022_12/photo_2022-12-26_17-56-201-jxhoy.jpg.webp)
«Прачыталі прысуд, пасмяяліся і працягнулі далей святкаваць. Як гаворыцца, завочна вы мяне можаце нават расстраляць!», — напісала былая плыўчыха ў сацсетках.
Сёння Аляксандры Герасімені суд завочна прысудзіў 12 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Таксама ў яе арыштаваныя грошы на рахунках — больш за 48 тысяч даляраў, машына Land Rover, мабільныя тэлефоны iPhone і Samsung, кватэра, машынамесца, халадзільнік, акустычная сістэма.
Разам з ёй таксама завочна судзілі Аляксандра Апейкіна, які сумесна з Герасіменяй ствараў Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці. Яму далі 12 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Гэта быў першы завочны суд, праведзены лукашыстамі, неўзабаве іх чакаецца цэлая чарада.
Каментары