«У спадара Рыгора вельмі кепскія аналізы. Анамаркеры пераўзыходзяць норму ў два разы. Цяпер ён перапалоханы, што гэта рак», — расказаў «Нашай Ніве» зяць Кастусёва Зміцер Антончык.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2021_07/photo_2021-07-24133034-t2s41.jpeg.webp)
Рыгор Кастусёў праходзіць па крымінальнай справе аб спробе замаху на Аляксандра Лукашэнку. У зняволенні палітык ужо тры месяцы.
Разам з Кастусёвым па справе праходзяць адвакат з ЗША Юрась Зяновіч і літаратуразнаўца Аляксандр Фядута.
Да апошняга часу 64-гадовы Кастусёў знаходзіўся ў СІЗА КДБ, але там у яго з’явіліся моцныя праблемы са здароўем, таму кіраўніка БНФ перавялі ў турэмную бальніцу на Валадарскага.
Каментары