Яе збіраюцца падарыць самой касманаўтцы і Лукашэнку.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_10/1-z7qvd.jpg.webp)
Фота: Мінпрамгандль Расіі
Кіраўская фабрыка цацак «Вясна» выпусціла ляльку ў гонар беларускай касманаўткі Марыны Васілеўскай.
Ляльку так і назвалі — «Марына». Яна ў белым скафандры з дзяржсцягам на плячы. Мінпрамгандль Расіі прывёў гэты экзэмпляр як прыклад цацкі з нацыянальным каларытам.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_10/1-dnpii.jpg.webp)
Ляльку прадставіла дэпутат Дзярждумы Таццяна Буцкая. Скрыншот відэа
Серыя гэтых лялек лімітаваная, колькі іх паступіць у продаж, невядома.
Аднак па экзэмпляры збіраюцца падарыць самой Васілеўскай і Лукашэнку.
Каментары