Усяго патроху88

«Забівае па казулі кожныя 6 дзён». Ведамства Шуневіча заўважыла сярод драпежнікаў яшчэ аднаго канкурэнта для паляўнічых

Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў папярэдзіла, што ў Беларусі некантралявана расце папуляцыя рысяў. У 1993 годзе колькасць гэтага віду складала ўсяго 400—450 асобін, што стала прычынай яго ўнясення ў Чырвоную кнігу. Але летась па Беларусі ўжо налічылі 1682 рысяў, больш за ўсё іх жыве ў Мінскай, Віцебскай і Гомельскай абласцях. І ў гэтым праблема. 

Фота ілюстрацыйнае

БТПР сцвярджае:

«Рысь з'яўляецца высокаспецыялізаваным драпежнікам і сілкуецца толькі свежым мясам, запасаў не робіць. Разавае спажыванне ежы рыссю невялікае — 400—900 г, максімум — 1200 г (аднаго зайца-русака самка з 2 дзіцянятамі з'ядае прыкладна на 2/3). Выпадкаў вяртання да сваёй здабычы пасля першага харчавання практычна не зафіксавана. Аснову яе ежы складаюць казулі, зайцы, рабчыкі, вавёркі, цецерукі і глушцы. Аднак былі зафіксаваныя выпадкі здабычы рыссю аленяў і ласёў гэтага года з позняга цялення».

А паколькі «рысь жыве досыць асела, на сваім паляўнічым участку яна аказвае значны ўплыў на папуляцыі паляўнічых відаў. Пры правядзенні назіранняў было ўстаноўлена, што дарослы самец рысі забіваў у сярэднім 1 казулю кожныя 6 дзён, а дарослая самка з двума кацянятамі — па 1 казулі кожныя 4-5 дзён».

Нягледзячы на тое, што рысь паводзіць сябе вельмі асцярожна і імкнецца не трапляцца на вочы чалавеку, цяпер нярэдкія выпадкі сустрэчы работнікаў БТПР і іншых паляўнічых з гэтым зверам, адзначылі ў арганізацыі, падкрэсліўшы, што «рысь усё часцей сталі заўважаць на дарогах і ў населеных пунктах».

«Падсумоўваючы сказанае: колькасць рысі расце, што ў сваю чаргу адбіваецца на зніжэнні колькасці папуляцый паляўнічых відаў. Найбольш аптымальным рашэннем гэтай праблемы лічым уключэнне гэтага віду дзікіх жывёл у пералік нармаваных відаў паляўнічых жывёл і арганізацыю на яго палявання», — адзначылі ў БТПР.

Там лічаць, што ўключэнне рысі ў пералік нармаваных відаў паляўнічых жывёл «дазволіць праводзіць на яе паляванне толькі па дазволах, пры гэтым памер канфіскацыі будзе невялікі, а паляванне будзе арганізоўвацца толькі ў месцах найбольшай канцэнтрацыі гэтага віду».

Акрамя рысі, БТПР і асабіста ягоны кіраўнік, былы міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, ужо некалькі гадоў праводзяць настойлівую кампанію за выключэнне з Чырвонай кнігі і ўключэнне ў лік паляўнічых відаў на тэрыторыі Беларусі бурага мядзведзя. Таксама Шуневіч выказваўся за тое, каб пачаць паляваць на буслоў, журавоў і лебедзяў. Маўляў,

«калі б папуляцыю лебедзяў і буслоў хоць трохі прарэдзілі, то гэта б пайшло толькі на карысць усім астатнім водна-балотным і лугавым відам жывёл».

Каментары8

  • Дзед
    23.04.2024
    Лукашысты ўжо дабраліся і да дзікіх жывёл. Рысь калі і забівае казулі, то не болей чым лукашысцкія браканьеры, якім усё мала, абы дарма жэрці мяса ды бяз меры.
  • Вольга
    23.04.2024
    Найгоршым драпежнікам беларускіх лясоў з'яўляецца шуневіч і ягоныя памагатыя - вар'яты са стрэльбамі.
  • Рысь
    23.04.2024
    Кожны шуневіч забівае па 5 беларусаў у нядзелю. Ну і выснова якая? Абмежаваць шуневічам свабоду. Паляўнічых ліквідаваць і заставіць іх указам прайсці перарэгістрацыю ў псіхічна здаровых людзей.

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»26

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?1

Гэтую садавіну людзі масава спажываюць зімой. А яна літаральна нашпігаваная хіміяй9

Створаны асфальт, які сам сябе рамантуе і аднаўляе6

«Кінуў і забыўся». У ЗША стварылі ўдарны дрон у выглядзе мяча для амерыканскага футболу2

У Вільні і Варшаве запускаецца адукацыйная праграма «Журфак па суботах», якая будзе рыхтаваць кадры для незалежных медыяў12

У Акадэміі навук прапануюць забараніць металашукальнікі9

Трамп уводзіць санкцыі супраць Міжнароднага крымінальнага суда21

Найноўшая мадэль электрамабіля Zeekr паказала сусветны рэкорд па хуткасці зарадкі1

Папулярны ДНК-сэрвіс абнавіў даныя. У беларусаў рэзка вырасла доля балтыйскіх генаў67

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»26

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць