3 студзеня прыкладна ў 18:30 перастаў адкрывацца карыстальнікам з тэрыторыі Беларусі рэгіянальны інфармацыйны сайт «Першы Пінскі», які зранку яшчэ быў дасяжны чытачам. Як стала вядома БАЖ, адпаведны загад на блакіроўку інтэрнэт-рэсурсу даў міністр інфармацыі Беларусі Уладзімір Пярцоў.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_01/pinsk-sayt-75wve.jpg.webp)
Раней інфармацыйная прадукцыя сайта «Першы Пінскі» была прызнаная «экстрэмісцкімі матэрыяламі» рашэннем суда Пінскага раёна і горада Пінска ад 21 снежня 2023 года.
Са спасылкай на згаданае судовае рашэнне міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў 29 снежня 2023 года падпісаў патрабаванне абмежаваць доступ да інтэрнэт-рэсурсу з ідэнтыфікатарам www.1pinsk.by.
Каментары