Грамадства11

Галоўчанка расказаў, колькі школ у Беларусі не паспелі падрыхтаваць да навучальнага года

Каля двух дзясяткаў школ у Беларусі не паспелі скончыць капітальны рамонт і не былі ўведзеныя ў эксплуатацыю да пачатку навучальнага года. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка падчас працоўнай паездкі ў Гродна.

Раман Галоўчанка. Фота: БелТА

Па словах Галоўчанкі, па стане на 1 верасня ў Беларусі не былі ўведзеныя ў эксплуатацыю 18 з 2865 школ. У іх працягваецца капітальны рамонт.

«Былі прапановы пайсці на кампраміс і здаць як ёсць, потым паціхеньку дарабіць. Але на такое мы пайсці не маглі. У 18-ці школах працягваецца капітальны рамонт, які будзе завершаны да канца бягучага года.

Ва ўсіх школах усім навучэнцам арганізаваны бяспечныя ўмовы, каб навучальны працэс праходзіў бесперапынна», — адзначыў Галоўчанка.

Ён удакладніў, што ў астатніх установах адукацыі краіны, якія атрымалі сертыфікаты гатоўнасці да пачатку навучальнага года, усё, маўляў, прыведзена ў належны выгляд і забяспечаныя ўсе ўмовы. У тым ліку ліквідаваныя парушэнні па пытаннях дарожнай бяспекі і лініі МНС.

«Мы правялі паўторны кантроль тых устаноў адукацыі, якія ўжо мелі сертыфікаты гатоўнасці. Як я і падазраваў, у шэрагу з іх былі выяўлены пэўныя рэчы, якія выслізнулі з-пад увагі. Падчас паўторнага пільнага агляду нічога не схавалася. Таму магу з упэўненасцю сказаць, што большасць школ гатовыя да навучальнага года, адкрыліся сёння і праводзяць першыя ўрокі», — паведаміў чыноўнік.

Па стане на 1 верасня 2021 года ў Беларусі налічвалася 2967 школ, цяпер іх, па словах Галоўчанкі, 2865. Такім чынам, за два гады ў Беларусі закрылі 102 ўстановы адукацыі.

Перадусім гэта, трэба думаць, школы ў сельскай мясцовасці, якія ўсе апошнія гады інтэнсіўна закрываюцца з-за працэсу вымірання вёскі.

Каментары1

  • Рома молодец
    02.09.2023
    Рома - красава, пример того, как неуч и непосредственность, в системе габона и чада на месте Беларуси, может иметь профит и профит очень большой.
    Тем более, что школы - не самое главное, что волнует русский мир в Беларуси....

Паўлу Вабішчэвічу, якога абвінавацілі нібыта ў спробе падрыву пасажырскага цягніка, далі 23 гады калоніі1

Паўлу Вабішчэвічу, якога абвінавацілі нібыта ў спробе падрыву пасажырскага цягніка, далі 23 гады калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

«Не прапускае мышэй без дакументаў». На беларуска-польскай мяжы з'явіўся кот, якога, магчыма, хтосьці згубіў7

Пачалася праца па стварэнні археалагічнага музея пад адкрытым небам на Менцы5

Старшыням райвыканкамаў дадуць права ўзгадняць кіраўнікоў прыватных прадпрыемстваў27

Паліна Шарэнда-Панасюк выехала з Беларусі13

Мірны план Трампа не прадставяць на наступным тыдні7

У Віцебску перайменавалі факультэт, назву якога Лукашэнка назваў «мацернай»7

У Рэчыцы кіроўца аўтобуса даведаўся, што забыў пасажырку — і з поўным салонам людзей паехаў яе забіраць4

У Беларусі можна ўзяць у арэнду самую сапраўдную партызанскую зямлянку. Цана пытання?1

Каля мяжы з Беларуссю збеглі трое расійскіх зэкаў, якіх везлі на вайну6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паўлу Вабішчэвічу, якога абвінавацілі нібыта ў спробе падрыву пасажырскага цягніка, далі 23 гады калоніі1

Паўлу Вабішчэвічу, якога абвінавацілі нібыта ў спробе падрыву пасажырскага цягніка, далі 23 гады калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць