Часовага паверанага ў справах Беларусі Аляксея Панкраценку выклікалі ў МЗС Польшчы пасля смерці параненага на мяжы з Беларуссю памежніка. Ва ўручанай яму ноце пратэсту Польшча рашуча патрабуе спыніць правакацыі на польска-беларускай мяжы і арганізацыю міграцыйных плыняў.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_05/trx240531-9l8vq.jpg.webp)
«Улічваючы тое, што злачынства адбылося на польскім баку мяжы, а таксама ў сувязі з расследаваннем, якое праводзіць пракуратура, МЗС таксама патрабуе ідэнтыфікацыі і выдачы падазраванага ў забойстве польскага грамадзяніна», — гаворыцца ў заяве.
Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі пракаментаваў апошнія падзеі на мітынгу «Грамадзянскай кааліцыі» ў Познані. Паводле яго слоў, «калі хтосьці прабіваецца з нажом праз плот праз дзяржаўную мяжу, б'е функцыянера польскай дзяржавы, памежніка, салдата, то гэта не бежанец, а звычайны бандыт».
«Мы патрабуем ад беларускіх уладаў высветліць асобу гэтага забойцы і перадаць яго польскім уладам у рамках расследавання, якое ўжо вядзе наша Міністэрства юстыцыі», — заявіў Сікорскі.
Раней стала вядома, што ў Польшчы памёр памежнік, які атрымаў нажавое раненне 28 мая ў раёне вёскі Дубічы Царкоўныя, калі мігранты спрабавалі прарвацца з тэрыторыі Беларусі.
Каментары
Лукашысты спужалісь і рагочуць.