Стылёвую беларускамоўную шыльду сталічнага кафэ замянілі на рускамоўную.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_02/428ac58cfb6774139b3d87c072412a5d-ecwh9.jpeg.webp)
Сёння на фасадзе дома па плошчы Перамогі замест вывескі «Бярозка», выкананай у рэтра-стылі 1960-х гадоў, красуецца простая вывеска «Берёзка». Фота апублікаваў у сваім тэлеграм-канале фуд-блогер Какабай.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_02/photo_2024-02-21_09-51-00-ijdbb.jpg.webp)
Маладзёжнае кафэ «Бярозка» на гэтым месцы адкрылася ў 1967 годзе. У памяшканні, дзе да таго размяшчалася першая ў БССР закусачная-аўтамат, цалкам змянілі інтэр'ер: калоны сталі нагадваць ствалы бяроз, уздоўж вітрынных вокнаў цягнуліся барныя стойкі. Тут па вечарах збіралася моладзь з усяго горада.
У 1980-я гады «Бярозка» працягвала заставацца тусовачным маладзёжным месцам, але наступныя 30 гадоў практычна не змяняла фармату і не ведала рамонту. Памяшканне пачало прыходзіць у непрыдатнасць, канцэпцыя састарэла.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_02/ff94243d60db0222a3100b8c3b76ba7d-duzgr.jpg.webp)
У 2015 годзе пасля праверкі Мінгандлю «Бярозка» спачатку прыпыніла сваю працу, а пасля зачынілася канчаткова.
Але кафэ выкупіла кампанія Golden Project, вядомая такімі праектамі, як Golden Coffee, «Ангелы», Kinza і інш., якая дала «Бярозцы» новае жыццё.
Менавіта тады для «Бярозкі» быў распрацаваны лагатып і вывеска, выканыныя рэтра-шрыфтам. Але і ранейшыя вывескі на кафэ былі беларускамоўнымі, няхай і не вельмі стылёвымі.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары
Але...скаргi пiсаць будзеце? Калi не, то i абурацца нечага. Цярпiце, як заусёды звыклi цярпець.