Праект стварэння ў амерыканскіх гарадах муралаў на беларускую тэматыку дзеля пашырэння ведаў пра Беларусь у эфіры «Радыё Рацыя» анансаваў дырэктар у справе культурніцкай дыпламатыі Рады Беларускай культуры Алесь Чахоўскі.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_02/photo_2021_06_06_11_50_20-gfww0.jpg.webp)
Паводле Алеся Чахоўскага, ёсць першыя папярэднія дамоўленасці наконт гэтага, а амбітныя мэты — стварыць такія муралы супольна з амерыканскімі мастакамі ва ўсіх буйных гарадах ЗША.
«Кожны дзень адбываюцца нейкія крокі для ўсталявання стасункаў з тымі, хто можа падтрымліваць беларускую культуру і прасоўваць беларускія культурніцкія праекты, а разам з гэтым займацца прамоцыяй і адвакатаваннем Беларусі.
Мы папярэдне дамовіліся з нашымі амерыканскімі партнёрамі, што ў кожным буйным горадзе з’явіцца мурал, але можа гэта і занадта амбітна».
У кожным разе рэалізаваць праект разлічваюць як мінімум у дзясятку буйных амерыканскіх гарадоў.
Каментары